Сямён Маркавіч Дубноў
Сямён Маркавіч Дубноў (10 верасня 1860, Мсціслаў — 8 снежня 1941, Рыга) — гісторык, публіцыст і яўрэйскі грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў і класікаў акадэмічнай гісторыі яўрэйскага народа.
Сямён Маркавіч Дубноў | |
---|---|
ідыш: שמעון דובנאוו | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1860[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1941[2] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч |
Навуковая сфера | гісторыя яўрэйскага народа[d] і гісторыя |
Партыя | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў шматдзетнай, але беднай яўрэйскай сям'і ў Мсціславе, дзе першапачаткова атрымаў традыцыйнае юдэйскае выхаванне ў хедэры і ешыве на ідышы. Пазней вучыўся ў яўрэйскай казённай школе, дзе навучыўся гаварыць па-руску, аднак так і не завяршыў навучанне ў гэтай вучэльне, бо неўзабаве яна была зачынена расійскімі ўладамі. Па гэтай прычыне пазней ён самастойна вывучаў гісторыю, філасофію і лінгвістыку.
У 1880 годзе па падробленых дакументах трапіў у Санкт-Пецярбург (у той час яўрэям было забаронена жыць у Расійскай імперыі па-за межамі так званай Мяжы аселасці). У гэты час ён пачаў пісаць для прэсы, асабліва для галоўнага яўрэйска-расейскага часопіса «Восход». Аднак у 1890 годзе ён быў вымушаны з'ехаць у Адэсу, дзе працягваў даследаванні яўрэйскай гісторыі і культуры. За кароткі час ён стаў бясспрэчным аўтарытэтам у гэтых сферах.
Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Расійскай імперыі. Выступаў за мадэрнізацыю яўрэйскай адукацыі і арганізацыю атрадаў самаабароны ад антысеміцкіх пагромаў. Ён таксама заклікаў надаць яўрэям усе грамадзянскія правы, у тым ліку права голасу. У 1906 годзе яму было дазволена вярнуцца ў Пецярбург, дзе ён заснаваў Яўрэйскае гісторыка-этнаграфічнае таварыства. Там жа выдаваў квартальнік «Еврейская старина» (1909-1918). Таксама ў 1906 годзе ён заснаваў Яўрэйскую народную партыю, галоўнай ідэалогіяй якой быў яўрэйскі аўтанамізм. З 1917 года быў выкладчыкам Пецярбургскага інстытута іўдаікі.
У 1922 годзе эміграваў у Коўна, пазней апынуўся ў Берліне. Яго галоўнай працай таго перыяду сталі дзесяць тамоў «Гісторыі яўрэйскага народа», упершыню выдадзеных у Германіі ў 1925-1929 гадах.
У жніўні 1933 года, пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера, пераехаў зноў у Рыгу. У ліпені 1941 года Трэці Рэйх акупаваў Латвію, у выніку чаго Дубноў разам з тысячамі іншых яўрэяў апынуўся ў Рыжскім гета. 8 снежня 1941 года Дубнова разам з іншымі яўрэямі планавалася адправіць з гета ў Румбульскі лес у ваколіцах Рыгі (сёння ў межах горада). Аднак з-за таго, што ён быў занадта хворы, каб яго перавезці да месца страты, ён быў забіты непасрэдна ў Рыжскім гета і пахаваны ў брацкай магіле.
Сёння яго імя носіць яўрэйская школа ў Рызе.
Крыніцы
правіць- ↑ Simon Markovich Dubnow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Semjon Markowitsch Dubnow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.