Сяргееўскае (возера, Пухавіцкі раён)
Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха[1][2] — возера ў Беларусі, у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 25 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка, каля вёскі Сяргеевічы.
Сяргееўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 166,2 м |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 1,6 км |
Плошча | 2,75 км² |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Упадаюць | каналы, ручаі, рака Нясвеча |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Агульнае
правіцьПлошча паверхні 2,75 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Катлавіна возера круглаватай формы, злёгку выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно возера выслана сапрапелем (Сяргееўскае радовішча сапрапелю[3]). У возера ўпадаюць рака Нясвеча[4], ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз канал у раку Пціч.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[5].
Каля возера на ўскраіне вёскі Сяргеевічы размешчана паляўніча-рыбалоўная база Шацкай паляўнічай гаспадаркі[5].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Блакітная 1994.
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 года. (руск.)
- ↑ а б Атлас 2009.
Літаратура
правіць- Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 354. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 363. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 66. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)