Сяргей Пятровіч Амельянчук

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Сяргей Амельянчук)

Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. 8 жніўня 1980, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Футбол
Сяргей Амельянчук
Syarhey Amelyanchuk 2013.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Пятровіч Амельянчук
Нарадзіўся 8 жніўня 1980(1980-08-08)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Russia.svg Расія
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Беларусь РВАР (Мінск) 12 (0)
1998 Беларусь Рэал (Мінск) 8 (0)
1999—2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 45 (2)
2001—2003 Польшча Легія (Варшава) 38 (1)
2003—2005 Украіна Арсенал (Кіеў) 53 (7)
2005—2006 Расія Лакаматыў (Масква) 13 (0)
2006   Расія Шыннік (Яраслаўль) 27 (3)
2007—2008 Расія Растоў 41 (1)
2008—2011 Расія Церак (Грозны) 96 (1)
2012—2014 Расія Том (Томск) 46 (2)
2014—2017 Беларусь Мінск 81 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2002—2011 Беларусь Беларусь 74 (1)
Трэнерская кар’ера
2018 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2021—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) дубль
2023— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Кар’еру распачаў у мінскім «Тарпеда-МАЗ», а ў 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сезона 2001/02 стаў іграком асновы і дапамог клубу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах паспяхова гуляў за кіеўскі «Арсенал».

У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расіі, але не здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лакаматыве». Пазней выступаў за «Шыннік» і «Растоў». У 2008—2011 гадах на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.

У лютым 2012 года стаў іграком клуба «Том». Улетку 2012 года стаў капітанам каманды і па выніках сезона 2012/13 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 з-за траўмы рэдка з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года быў выстаўлены томскім клубам на трансфер[4]. У выніку застаўся ў томскім клубе, але ў першай палове 2014 выступаў за дубль. У маі 2014 года, па заканчэнні сезона 2013/14, пакінуў «Том».

1 ліпеня 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[5]. У складзе мінскага клуба стаў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[6], а ў студзені 2016 чарговы раз падоўжыў пагадненне[7]. У сезоне 2016 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2017 года стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Мінск» у якасці гуляючага трэнера[8]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[9].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 мая 2002 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі. Доўгі час быў адным з асноўных ігракоў зборнай, па колькасці матчаў (74) саступае толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасля прызначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева ў снежні 2011 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.

Трэнерская кар’ераПравіць

У студзені 2018 года стала вядома, што Амельянчук папоўніць трэнерскі штаб мінскага «Дынама»[10]. Пакінуў «Дынама» разам з Сяргеем Гурэнкам у пачатку 2019 года.

У чэрвені 2019 года, пасля вяртання Гурэнкі ў «Дынама», зноў стаў трэнерам каманды[11]. У красавіку 2020 года ўслед за галоўным трэнерам пакінуў клуб[12].

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[13], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[14].

У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[15], дзе хутка стаў працаваць галоўным трэнерам дубля. У студзені 2023 года быў пераведзены трэнерам у асноўную каманду[16].

ДасягненніПравіць

«Легія»Правіць

«Лакаматыў» (Масква)Правіць

Зноскі

  1. Sergey Omeljanchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Amelyanchuk // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. «Томь» выставила Омельянчука на трансфер(недаступная спасылка)
  5. "Минск" подписал Омельянчука
  6. Омельянчук продлил контракт с "Минском"
  7. Сергей Омельянчук подписал новое трудовое соглашение с "Минском"
  8. Сергей Омельянчук стал играющим тренером
  9. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск»
  10. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды
  11. Ассистентом Гуренко в минском «Динамо» будет Омельянчук, тренер вратарей – Паречин
  12. Омельянчук вслед за Гуренко покинул минское "Динамо"
  13. Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В"
  14. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"
  15. Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб "Энергетика"-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб
  16. Изменения в тренерском штабе (руск.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (25 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.