Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

У 19741978 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у 19811987 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі А. Арцімовіча, Г. Мурамцава, А. Анікейчыка). Дыпломная праца — манументальны твор, прысвечаны ваеннапалонным, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. 3 1985 года ўдзельнік мастацкіх выставак[2].

Пасля заканчэння інстытута працаваў на кафедры малюнка, пасля — кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва[1].

Старшыня скульптурнай секцыі Беларускага саюза мастакоў[1].

ТворчасцьПравіць

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза[2].

Сярод твораў: помнік падпольшчыкам, дэкаратыўныя дзверы Чырвонага касцёла, кампазіцыі «Еўропа», «Ева», «Партрэт сябра», «Песня», «Адам і Ева», «Страшны суд», рэльеф «Папараць-кветка» (Нацыянальная бібліятэка) — усе ў Мінску, помнікі на брацкіх магілах у гарадскіх пасёлках Ганцавічы і Аранчыцы (Брэсцкая вобласць)[1][2], помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Уладзімірам Піпіным)[3].

Станкавыя творы С. Логвіна, з’яўляюцца працягам рэалістычнай традыцыі, часам яны сюрэалістычны, напоўнены складаным філасофскім зместам, развагамі аўтара на тэму кахання, волі, рэлігіі. Шмат увагі надае біблейскай тэматыцы, як крыніцы глыбокіх філасофскіх разваг[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, НАН Беларусі, фондзе БСМ і інш[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць