Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі
Сяргей Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1990, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 сакавіка 1990[1] (35 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаючы з 2008 года гуляў за гродзенскі «Нёман». У сезоне 2010 стаў рэгулярным іграком асновы, але пазней неаднаразова саступаў месца іншым ігракам.
Сезон 2013 распачынаў на лаўцы запасных і зрэдку з’яўляўся ў асноўным складзе. Пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Рэкіша ў ліпені 2013 года здолеў замацавацца на пазіцыі правага паўабаронцы. У верасні 2013 года саступіў месца ў аснове навічку каманды Арцёму Салаўю.
У сезоне 2014 звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных і выхадзіў на замену ў канцы матча, а ў жніўні і лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2].
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[3]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў гол у Гродне ў матчы з «Нёманам» (4:0), адразу пасля гэтага зрабіў прапанову сваёй нявесце[4]. У сезоне 2016 гуляў мала з-за траўм, пачынаючы з ліпеня не з’яўляўся на полі. У студзені 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].
У лютым-сакавіку 2017 года падтрымліваў форму з «Нёманам», а пазней прыбыў на прагляд у «Ліду», з якой у красавіку падпісаў кантракт[6]. Быў прызнаны найлепшым іграком «Ліды» ў сезоне 2017[7], у сезоне 2018 заставаўся іграком асновы.
У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[8]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог па выніках сезона вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года пакінуў клуб[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Нёман | 27 | 5 | |
2008 | Д1 | Нёман | 13 | 0 | |
2009 | Д1 | Нёман | 20 | 0 | |
2010 | Д1 | Нёман | 25 | 2 | |
2011 | Д1 | Нёман | 11 | 1 | |
2012 | Д1 | Нёман | 22 | 2 | |
2013 | Д1 | Нёман | 20 | 0 | |
2014 | Д1 | Нёман | 12 | 1 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 18 | 3 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 11 | 0 | |
2017 | Д2 | Ліда | 29 | 3 | |
2018 | Д2 | Ліда | 25 | 4 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 23 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ Sergey Levitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Анюкевич и Левицкий покинули "Неман" (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Сергей Левицкий сразу после забитого "Неману" гола сделал предложение своей невесте (ВИДЕО) (руск.). football.by (29 чэрвеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Левицкий, Вакулич и Демидчик покинули "Слуцк" (руск.). football.by (18 студзеня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ "Лида" подписала Левицкого и Огурцова и арендовала у "Немана" Лукашина (руск.). football.by (4 красавіка 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Сергей Левицкий признан лучшим игроком «Лиды» в нынешнем сезоне (руск.). football.by (5 лістапада 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды "Смолевичей" (руск.). football.by (12 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021.
- ↑ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.