Арцём Віктаравіч Салавей
Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Віктаравіч Салавей | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 лістапада 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брат Арцёма, Андрэй, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).
У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].
У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].
У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру[14].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.
Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама | 19 | 2 | |
2008 | Д1 | Дынама | 12 | 0 | |
2009 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2010 | Д1 | Тарпеда | 21 | 1 | |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 31 | 11 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 3 | |
2012/13 (2) | Д2 | Урал | 1 | 0 | |
2013 (2) | Д1 | Нёман | 7 | 0 | |
2014 | Д1 | Нёман | 10 | 0 | |
2015 | Д1 | Віцебск | 25 | 4 | |
2016 | Д1 | Віцебск | 29 | 8 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 26 | 4 | |
2018 | Д1 | Дынама | 23 | 4 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 17 | 2 | |
2020 (сяр.) | дубль | Шахцёр | 1 | 1 | |
2020 (2) | Д1 | Гарадзея | 7 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 9 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Artem Solovei // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Новичком «Урала» стал Артем Соловей (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт екацярынбургскага «Урала» (17 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013.
- ↑ Артем Соловей покинул "Урал" (руск.). football.by (2 ліпеня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Соловей тренируется с «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ "Неман" подписал контракт с Соловьем (руск.). football.by (26 верасня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками (руск.). football.by (10 кастрычніка 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Соловей подписал контракт с «Витебском» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского "Динамо", Медич не подошел клубу (руск.). football.by (26 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Минское "Динамо" сообщило о расставании с Соловьем (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Соловей подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Артем Соловей подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ "Городея" арендовала у "Шахтера" Соловья и Булычева (руск.). football.by (16 верасня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Кабананга, Бодул и Соловей покинули "Шахтер" (руск.). football.by (2 снежня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ От ДЮСШ и Петрикова до Израиля и ФНЛ. Куда разбежался "Спутник" (руск.). football.by (10 верасня 2021). Праверана 18 красавіка 2024.