Сяргей Віктаравіч Кісляк

беларускі футбаліст

Сяргей Кісляк (нар. 6 жніўня 1987, Камянец) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2021).

Футбол
Сяргей Кісляк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Кісляк
Нарадзіўся 6 жніўня 1987(1987-08-06)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь РВАР (Мінск) 12 (2)
2004—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 138 (34)
2011—2016 Расія Рубін (Казань) 66 (4)
2012   Расія Краснадар 11 (0)
2016—2017 Турцыя Газіянтэпспор 12 (0)
2018 Казахстан Іртыш (Паўладар) 16 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 61 (6)
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 31 (4)
2023— Беларусь Дынама (Брэст) 23 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 31 (5)
2009—2021 Беларусь Беларусь 74 (9)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у родным Камянцы. Пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). У 2003 годзе гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. У 2004 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку гуляў за дубль дынамаўцаў, а з сезона 2006 трывала замацаваўся ў аснове. Пазней стаў капітанам «Дынама».

Улетку 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў расійскім «Рубіне». З-за магчымага пераходу здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое жадала атрымаць кампенсацыю за іграка. У выніку, Сяргей разам з таварышам па камандзе Антонам Пуцілам на некаторы час быў адпраўлены ў дубль, прапусціў некаторыя матчы дынамаўцаў у Лізе Еўропы. У снежні 2010 года афіцыйна стаў іграком «Рубіна».

У складзе «Рубіна» стаў звычайна выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы (да таго гуляў выключна паўабаронцу). Трывала выступаў за казанскі клуб у еўракубках, у той час як у чэмпіянаце Расіі з’яўляўся на полі радзей з-за ліміту на легіянераў. У ліпені 2012 года быў арандаваны клубам «Краснадар» да канца года, пасля вярнуўся ў «Рубін».

У чэрвені 2016 года стала вядома, што па заканчэнні кантракта з паўабаронцам «Рубін» не будзе яго падаўжаць. 8 чэрвеня Сяргей у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з турэцкім «Газіянтэпспорам», далучыўшыся да свайго суайчынніка Антона Пуцілы[4]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў складзе. Па выніках сезона 2016/17 «Газіянтэпспор» страціў месца ў Суперлізе. Летам 2017 года з-за фінансавых праблем клуба перастаў за яго выступаць, трэніраваўся з мінскім «Дынама», аднак ФІФА не дазволіла пераход[5].

У студзені 2018 года далучыўся да паўладарскага «Іртыша» і праз два тыдні падпісаў з ім кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе казахстанскага клуба. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іртышом»[7]. Пасля зыходу з Іртыша" планаваў працягнуць кар’еру ў расійскім клубе, аднак на яго наклалі забарону на трансферы. Некаторы час падтрымліваў форму з мінскай аматарскай камандай «Трактар»[8]. Нарэшце, у верасні 2018 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з брэсцкім «Дынама»[9]. У сезоне 2018 чаргаваў у брэсцкай камандзе выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі.

У снежні 2020 года перайшоў у мінскае «Дынама»[10]. Стаў капітанам каманды, у сезоне 2021 шмат прапусціў з-за траўмы, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца на полі. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11] і вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з брэсцкім клубам[13].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі. Забіў на гэтым турніры абодва мячы сваёй каманды (у брамы Швецыі і Італіі).

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 3 верасня 2010 года забіў гол у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 супраць Францыі, які прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Sergey Kislyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Kislyak // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/kislyak-siarhei
  4. Сергей Кисляк подписал контракт с турецким "Газиантепспором" (руск.). football.by (8 чэрвеня 2016). Праверана 9 студзеня 2023.
  5. ФИФА не разрешил Кисляку дозаявиться в минское "Динамо" (руск.). football.by (4 кастрычніка 2017). Праверана 9 студзеня 2023.
  6. Сергей Кисляк подписал годичный контракт с "Иртышом" (руск.). football.by (2 лютага 2018). Праверана 9 студзеня 2023.
  7. Сергей Кисляк покинул "Иртыш" (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 9 студзеня 2023.
  8. «Из-за бюрократических вещей». Почему Кисляк снова остался без работы (руск.). by.tribuna.com (29 жніўня 2018). Праверана 9 студзеня 2023.
  9. Сергей Кисляк стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (13 верасня 2018). Праверана 9 студзеня 2023.
  10. Кисляк стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (31 снежня 2020). Праверана 9 студзеня 2023.
  11. Кисляк покинул столичное "Динамо" (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 9 студзеня 2023.
  12. Кисляк остался динамовцем, сменив Минск на Брест (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 9 студзеня 2023.
  13. Сергей Кисляк продолжит выступать за брестское "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2023.