Сяргей Генадзевіч Новік
Сяргей Новік (нар. 10 мая 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Генадзевіч Новік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 мая 1993[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.
У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»[4]. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].
У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[6]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клуб[7].
У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[8]. У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС[9], пакінуў яго ў лютым 2019 года[10].
У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». У красавіку 2020 года зноў стаў іграком «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавіку 2021 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца», якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе. У ліпені 2023 года пакінуў «Астравец»[11].
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
правіць- ↑ Sergey Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fco.by/player-025/
- ↑ Журов, Новик и Мороз пополнили ряды «Нафтана»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Новик подписал контракт с «Витебском» (руск.)
- ↑ "Витебск" расстался с Дегтеревым и Новиком (руск.)
- ↑ «Смолевичи-СТИ» подписали контракт с Новиком (руск.)
- ↑ Новик покинул «Смолевичи-СТИ» (руск.)
- ↑ ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов Архівавана 18 мая 2022. (руск.)
- ↑ ЮАС пополнился очередным новичком (руск.)
- ↑ ЮАС расстался с Новиком (руск.)
- ↑ 30-летний полузащитник покинул "Островец" . football.by (31 ліпеня 2023). Праверана 31 ліпеня 2023.