Сяргей Рыгоравіч Валконскі

Князь Сяргей Рыгоравіч Валконскі (8 (19) снежня 1788, Ачакаў − 28 лістапада (10 снежня) 1865) — генерал-маёр, брыгадны камандзір 19 пяхотнай дывізіі (1825); герой Айчыннай вайны 1812 года, дзекабрыст. З 1820 года — член «Саюза працвітання», з 1821 года - член «Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў». Разам з В. Л. Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі з Паўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П. І. Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856 годзе. Аўтар «Запісак».

Сяргей Рыгоравіч Валконскі
Дата нараджэння 8 (19) снежня 1788[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада (10 снежня) 1865[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Grigorij Semënovič Volkonskij[d]
Маці Aleksandra Volkonskaya[d]
Жонка Марыя Мікалаеўна Валконская
Дзеці Mikhail Sergeevich Volkonskiy[d] і Elena Sergeevna Kochubey (nee Volkonskaya)[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 17961825
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні ордэны Св. Ганны 1-й ст., Св. Уладзіміра 3-й ст., Св.Георгія 4-га кл.; Св.Уладзіміра 4-й ст., Св.Ганны 2-й ст., прускія Pour le Mérite і Чырвонага арла 2-й ст., камандор аўстрыйскага Леапольда, шведскі Ваенны ордэн Мяча, гесэн-касельскі Ваенны ордэн Заслуг; крыж за Прэйсіш-Эйлау; залатая шпага «за адвагу» з дыяментамі
Сувязі цесць — Мікалай Мікалаевіч Раеўскі, жонка — Марыя Мікалаеўна Валконская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 252, кат.№ 7838. — 360 с.
  2. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0

Спасылкі

правіць