Сінінкі

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сі́нінкі[1] (трансліт.: Sininki, руск.: Сининки; раней таксама Баркі[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Вёска
Сінінкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Баркі
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Сінінкі на карце Беларусі ±
Сінінкі (Беларусь)
Сінінкі
Сінінкі (Мінская вобласць)
Сінінкі

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[3], пазней Оштарпаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці. У 1880-х гадах працавала народнае вучылішча, у якім у 1892—1893 гадах вучыліся 43 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.

У 1916 годзе адкрыта аднакласнае народнае вучылішча.

Найноўшы час правіць

 
Вясковая крама і прыпынак транспарту ў Сінніках.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 46 двароў, 334 жыхары
  • 1908 год — 50 двароў, 480 жыхароў
  • 1917 год — 49 двароў, 312 жыхароў
  • 1970 год — 178 жыхароў
  • 2002 год — 30 двароў, 55 жыхароў
  • 2010 год — 26 гаспадарак, 46 жыхароў
  • 2019 год — 27 жыхароў[5]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 4 снежня 2023.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 3 снежня 2023.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць