Сіпрыяна Мера
Сіпрыяна Мера Санс (ісп.: Cipriano Mera Sanz; 4 лістапада 1897, Мадрыд — 24 кастрычніка 1975, Сен-Клу) — іспанскі палітычны і ваенны дзеяч часоў Другой Іспанскай Рэспублікі і грамадзянскай вайны. Анархіст, член НКП.
Сіпрыяна Мера | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1897[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 кастрычніка 1975[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Усеагульная канфедэрацыя працы (Іспанія) |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Мадрыдзе.
Будучы муляром[3], Мера далучыўся да анархісцкага руху, пасля ўступіў у анарха-сіндыкалісцкую Нацыянальную канфедэрацыю працы (НКП). Падчас Іспанскай рэвалюцыі адносіўся да найбольш радыкальных членаў НКП, супрацоўнічаў з Федэрацыяй анархістаў Іберыі. У чэрвені 1936 года Мера ўдзельнічаў у арганізацыі страйку будаўнікоў, электрыкаў, аператараў і ліфцёраў у Сарагосе, за што быў прысуджаны да турэмнага зняволення[4].
У турме Мера прабыў нядоўга. Калі пачалася грамадзянская вайна, ён быў вызвалены і ўступіў у шэрагі рэспубліканцаў. Пад яго кіраўніцтвам урадавыя войскі задушылі паўстанні ў Гвадалахары, Алькала-дэ-Энарэсе і Куэнцы[5]. Камандуючы 14-й рэспубліканскай дывізіяй, анархіст удзельнічаў у абароне Мадрыда, Гвадалахарскай і Брунецкай аперацыях[6]. У красавіку 1938 года, пасля прызначэння на пасаду камандзіра IV корпуса, Мера быў удастоены звання падпалкоўніка[7].
У канцы грамадзянскай вайны ў 1939 годзе, лічачы, што Рэспубліка хутка будзе разгромлена, разам з адным з лідараў правага крыла ІСРП Хуліянам Бестэйрам падтрымаў путч палкоўніка Сехісмунда Касада, які выступаў за перамовы з Франсіска Франка.
Незадоўга да канчатковага паражэння рэспубліканцаў Мера на самалёце эвакуіраваўся ў Аран, потым у Касабланку, але адтуль быў экстрадаваны ў Іспанію ў лютым 1942 года[3]. У 1943 годзе першапачаткова ён быў прысуджаны да смерці, але пазней прысуд замянілі на турэмны тэрмін (30 гадоў).
У 1946 годзе Мера быў вызвалены і праз год эміграваў у Францыю[8]. Тут ён вярнуўся да прафесіі муляра і актыўнага ўдзелу ў анарха-сіндыкалісцкім руху, пасяліўся ў горадзе Сен-Клу, дзе і памёр у 1975 годзе[3].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Cipriano Mera // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Cipriano Mera Sanz // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 410
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pag. 48
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.77
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.283
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pp.219-220
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 492