Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч

беларускі скульптар
(Пасля перасылкі з С. Адашкевіч)

Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (9 верасня 1918, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць — 25 жніўня 2007, Мінск) – беларускі скульптар.

Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч
Дата нараджэння 9 верасня 1918(1918-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2007(2007-08-25) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1935—1937) у М. Керзіна, у Горкаўскім мастацкім вучылішчы[ru] (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Мінску.

Творчасць правіць

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Працы вылучаюцца кампазіцыйнй закончанасцю, дакладнасцю трактоўкі, мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1949 года.

Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981), Мікалай Судзілоўскі–Руссель (1981), помнікі ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну ў в. Церабуты (1968), Францыску Скарыну (1990) ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Удзельнічаў у дэкаратыўным аэдабленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Галоўпаштамта, Нацыянальнага маетацкага музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску.

Станковыя творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура правіць