Сяргей Міхайлавіч Дарожны

(Пасля перасылкі з С. Дарожны)

Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр. Сяргей Міхайлавіч Серада; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т. Трыкліні; Л. Трыер; С. Д.; 25 лютага 1909, Слонім Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — 19 ліпеня 1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч.

Сяргей Міхайлавіч Дарожны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лютага 1909(1909-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1943(1943-07-19) (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Сімеіз у Крыме. Злева направа: Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін і Сяргей Дарожны. 1929

У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928). У 1930 скончыў БДУ (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газета «Звязда», але потым змог аднавіцца). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам часопіса «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы». Член СП БССР з 1934. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935.

Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936; асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Сяргей Дарожны