Станіслаў Незабітоўскі

дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст
(Пасля перасылкі з С. Незабытоўскі)

Станіслаў Незабітоўскі (Незабытоўскі) (24 верасня 1641, в. Ятра, цяпер Навагрудскі раён — 1717) — дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст. Падчашы калішскі.

Станіслаў Незабітоўскі
Нараджэнне 24 верасня 1641(1641-09-24)
Смерць 26 ліпеня 1717(1717-07-26)[1][2][…] (75 гадоў)
Род Незабытоўскія[d]
Жонка Марыя з Мірскіх[d] і Агнешка з Булгарынаў[d][4]
Дзеці Соф’я з Незабытоўскіх[d] і Ян Незабітоўскі[d]
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, службовая асоба
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера мемуарная літаратура[d][3]
Гербавая пячатка С. Незабітоўскага.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. З 1670-х жыў у Слуцку. Кіраваў адміністрацыяй Багуслава Радзівіла ў Слуцкім княстве. Удзельнічаў у кальвінскіх сінодах Навагрудскай акругі. Выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ.

У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі нясвіжскага ардыната Караля Станіслава Радзівіла, а пазней падпісаў з Сапегамі дамову наконт пераходу «нойбургскіх уладанняў» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў Багуслава Радзівіла. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства Казіміра Яна Сапегі, які тымчасова быў у канфлікце з каталіцкім клірам і асабіста з віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім, які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у Карла Філіпа Нойбургскага ў 1700 годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з Сапегамі[5].

Аўтар успамінаў на польскай мове, дзе паказаныя падзеі і факты грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця 16821700 г. на Новагародчыне і Случчыне.

Унук С. Незабітоўскага — Багуслаў Фелікс Незабітоўскі.

Творы правіць

  • Dzienniki 1695—1700. Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, Poznań 1998, 374 s. ISBN 83-232-0775-5

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Stanisław Niezabitowski // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Niezabitowski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 137. — ISBN 978-83-65880-76-5
  5. Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.

Літаратура правіць

  • Незабіто́ўскі Станіслаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 534. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).