Таксацыя лесу
Такса́цыя ле́су[1] — комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на вызначэнне, улік, ацэнку колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў
Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэлявання асноўных аб’ектаў уліку (асобных дрэваў і іх сукупнасцей, насаджэнняў і лясных масіваў, нарыхтаванай лесапрадукцыі), для якіх праз сістэму біяметрычных характарыстык — таксацыйных паказчыкаў (напрыклад, запасу і прыросту дрэвастояў, сартыментнай структуры і інш.) даецца тэхнічны дакумент — таксацыйнае апісанне. Пры таксацыі лесу улічваюць і іншыя прадукты (ігліца, лісце, грыбы, ягады, лекавая і тэхнічная сыравіна)[1]. Праводзяць таксацыю лесу наземнымі сродкамі, з выкарыстаннем штучных спадарожнікаў Зямлі і авіяцыі.
Вынікі таксацыі выкарыстоўваюцца для рацыянальнага планавання і правядзення лесагаспадарчай дзейнасці, аховы прыроды[1].
Зноскі
правіць- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Малажаўскі А. А. Такса́цыя ле́су // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Такса́ция ле́са; Такса́ция лесосе́к / Анучин Н. П. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 219. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Такса́ция ле́са // Лесная энциклопедия / Гл. ред. Г. И. Воробьёв. — Москва: Советская энциклопедия, 1986. — Т. 2: Лимонник — Ящерицы. — С. 436—437. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
- Поздеев Д. А. Таксация леса. Курс лекций: учеб. пособие / Д. А. Поздеев, А. А. Петров. — Ижевск: ФГБОУ ВПО Ижевская ГСХА, 2012. — 161 с. (руск.)
- Таксация леса: Методические указания для практических занятий и самостоятельной работы / Новосиб. гос. аграр. ун-т, Агроном. фак.; сост. О. В. Паркина. — Новосибирск: ИЦ «Золотой колос», 2015. — 57 с. (руск.)
- Лесная таксация: учебное пособие для студентов высших учебных заведений по специальностям «Лесное хозяйство», «Лесоинженерное дело» / О. А. Атрощенко — Минск: БГТУ, 2009. — 466, [1] c. : ил., табл. ; 21 см . — ISBN 978-985-434-800-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Лясная таксацыя (Канспект лекцый) // Кафедра лесаўпарадкавання БДТУ
- Оценка продуктивности древостоев / Д. В. Тишин. — Казань: Казанский университет, 2011. — 31 с. (руск.)
- Быков А. Ю. Таксация леса — задача государственной важности // Производственно-технический журнал «Промышленная и экологическая безопасность, охрана труда». № 8 (149), август, 2019. (руск.)
- Что такое таксация лесов и способы ее проведения // Информационный портал «Город Выборг» (руск.)
- Таксация лесов и деревьев // ООО «Комитет Кадастра» (руск.)
- Проведение линейной таксации. Таксация лугов, пастбищ (руск.) // Геаграфічны факультэт БДУ