Тамара Мікалаеўна Шыманская

(Пасля перасылкі з Тамара Мікалаеўна Папова)

Тамара Мікалаеўна Папова (у дзявоцтве Шыма́нская; 27 лютага 1948, в. Вялікая Мядзвядка, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская вяслярка-байдарачніца. Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі (1998). Выдатнік адукацыі Беларусі (1998).

Тамара Папова
Пол жанчына
Спецыялізацыя байдарка, 500 м
Клуб Працоўныя рэзервы
Нарадзілася 27 лютага 1948(1948-02-27) (76 гадоў)
в. Вялікая Мядзвядка, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1971 годзе Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, у 1975 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1969 спартсмен-інструктар Спорткамітэта Беларусі, з 1977 старшы трэнер комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мінскага абласнога савета добраахвотнага спартыўнага таварыства (ДСТ) «Буравеснік». З 1985 года інструктар-метадыст Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту, з 1989 года дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ ДСТ «Працоўныя рэзервы».

У 19901993 гадах — начальнік Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ДСТ «Працоўныя рэзервы», з 1994 года — галоўны трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1991 года — член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 1990 года — член прэзідыума Асацыяцыі каноэ Беларусі. Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1994). З 1999 года — інструктар Параалімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, з 2001 года — галоўны трэнер Дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па інваспорце.

Спартыўная дасягненні правіць

Чэмпіёнка свету (1970, Капенгаген) на байдарцы-чацвёрцы, сярэбраны (1970) і бронзавы (1971, Бялград) прызёр на байдарцы-двойцы. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя) на байдарцы-чацвёрцы. Абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1969, Масква) на байдарцы-адзіночцы, байдарцы-двойцы, байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіёнка СССР на байдарцы-адзіночцы (1969), байдарцы-двойцы (1969, 1970), байдарцы-чацвёрцы (1972), у эстафеце 4 х 500 м на байдарцы-адзіночцы (1973). Усе перамогі дасягнуты на дыстанцыі 500 м.

З 1994 года праводзіцца міжнароная рэгата на прыз Шыманскай.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць