Тамара Ігнатаўна Чарняўская

(Пасля перасылкі з Тамара Чарняўская)

Тама́ра Ігна́таўна Чарня́ўская (2 кастрычніка 1934, Масква) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1967).

Тамара Ігнатаўна Чарняўская
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1934(1934-10-02) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Ігнат Дуброўскі
Род дзейнасці гісторык архітэктуры
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1967)
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 2 кастрычніка 1934 ў Маскве, у сям’і беларускага пісьменніка Ігната Дуброўскага (Чарняўскага)[1], які ў той час працаваў намеснікам дырэктара па навучальнай частцы Усесаюзнага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі.

У 1959 скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, У. А. Чантурыя). У 19591960 гадах працавала ў Белдзяржпраекце. 3 1961 працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 года — старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова ў 19631971 — выкладчыкам у БПІ. У 1967 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Архітэктура горада Магілёва: (даследаванне планіроўкі і забудовы)».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969, членскі білет № 459.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе гістарычную планіроўку і забудову Віцебска, Магілёва, Мінска, помнікі архітэктуры Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Гісторыі беларускага мастацтва», цыклу навуковых артыкулаў па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, у навуковых і перыядычных выданнях. Аўтар манаграфій «Архітэктура Магілёва. З гісторыі планіроўкі і забудовы горада» (Мінск, 1973), «Архітэктура Віцебска. З гісторыі планіроўкі і забудовы горада» (Мінск, 1980), «Помнікі архітэктуры Мінска XVII — пачатку XX ст.» (Мінск, 1984, з А. Ю. Пятросавай).

УзнагародыПравіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за ўдзел у выданні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (адзін з аўтараў цыкла артыкулаў, член рэдкалегіі).

ТворыПравіць

  • Архітэктура Магілёва. Мн., 1973;
  • Архітэктура Віцебска. Мн., 1980;
  • Памятники архитектуры Минска XVII — начала XX в. Мн., 1984 (разам з А. Ю. Пятросавай).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Чарняўская Тамара Ігнатаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Чернявская Тамара Игнатьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.