Таропецка-Холмская аперацыя
Таро́пецка-Хо́лмская апера́цыя[3] — наступальная аперацыя савецкіх войскаў падчас Вялікай Айчыннай вайны з мэтай акружэння буйных груповак нямецкіх войскаў на завяршальным этапе бітвы за Маскву.
Таропецка-Холмская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 9 студзеня — 6 лютага 1942 года | ||
Месца | РСФСР | ||
Вынік | перамога СССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аперацыя праводзілася з 9 студзеня па 6 лютага 1942 года сіламі 3-й ударнай арміі (генерал-лейтэнант М. А. Пуркаеў) і 4-й ударнай арміі (генерал-палкоўнік А. І. Яроменка) Паўночна-Заходняга фронту (з 22 студзеня ў складзе Калінінскага фронту), якія налічвалі больш за 122 тыс. чалавек[1] і займалі абарону на рубяжы ўсходні бераг возера Селігер — горад Асташкаў — паўночны бераг возера Волга. Ім процістаялі сілы 16-й арміі групы армій «Поўнач»[1]. Мэтай аперацыі ставіўся разгром групоўкі войскаў Вермахта на стыку груп армій «Цэнтр» і «Поўнач»[3].
Ход і вынікі аперацыі
правіць9 студзеня 1942 года савецкія войскі перайшлі ў наступленне, прарвалі тактычную абарону праціўніка і да 12 студзеня прасунуліся на 25—30 км. 4-я ўдарная армія 16 студзеня вызваліла горад Асташкаў, 21 студзеня горад Заходняя Дзвіна, разам з партызанамі горад Таропец і перарэзала чыгунку Вялікія Лукі—Ржэў. 3-я ўдарная армія акружыла нямецкі гарнізон у горадзе Холм. У пачатку лютага 3-я ўдарная армія выйшла на подступы горада Вялікія Лукі, 4-я ўдарная армія выйшла да Веліжа і Дзямідава, 249-я стралковая дывізія 3-й ударнай арміі — да Віцебска. Каб спыніць наступ савецкіх войскаў, нямецкае камандаванне выставіла на гэтым напрамку 4 перакінутыя з Заходняй Еўропы пяхотныя дывізіі. У выніку войскі 3-й і 4-й ударных армій перайшлі да абароны.
У выніку Таропецка-Холмскай аперацыі савецкія войскі прасунуліся да 250 км, абышлі з паўночнага захаду ржэўска-вяземскую, з поўдня дзямянскую групоўкі праціўніка, парушылі ўзаемадзеянне паміж войскамі груп нямецкіх армій «Поўнач» і «Цэнтр». У лініі нямецкага фронту паміж Веліжам і Усвятамі ўтварыліся так званыя «Віцебскія вароты». У наступленні савецкім войскам дапамагалі партызаны Суражскай партызанскай зоны.
Страты савецкіх войскаў у ходзе аперацыі склалі: незваротныя — 10,4 тыс. чалавек, санітарныя — каля 19 тыс. чалавек[1]. Страты войскаў Вермахта склалі больш за 12 тыс. забітымі[2].
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Таро́пецка-Хо́лмская апера́цыя 1942 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 442—443. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Торо́пецко-Хо́лмская опера́ция 1942 // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 915—916. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
Спасылкі
правіць- Вилинов М. А. Особенности Торопецко-Холмской наступательной операции. // Военно-исторический журнал. — 1988. — № 1. — С. 38—45. (руск.)
- Торопецко-Холмская наступательная операция (руск.) // Праект «Память народа»