Торбачнік альпійскі

То́рбачнік альпійскі[3] (Thlaspi alpestre) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Торбачнік альпійскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thlaspi alpestre L., Sp. Pl., ed. 2. 2: 903, 1763

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  522544
GRIN  t:464865
IPNI  290456-1
TPL  kew-2437729

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя і паўночна-заходнія раёны Усходняй Еўропы. У Беларусі знойдзены ў Мядзельскім раёне.

Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў канцы красавіка — маі, плады паспяваюць у маі—чэрвені. Размнажэнне насеннае.

Таксанамічнае становішча правіць

Від Торбачнік альпійскі ўваходзіць у род Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).


  яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 70 відаў
       
  парадак Капустакветныя     род Торбачнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Капуставыя     від Торбачнік альпійскі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II)   яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста  
     

Гаспадарчае значэнне правіць

Дэкаратыўная і меданосная расліна. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць