Транспарцір
Транспарці́р[1][2] (фр.: transporteur, ад лац.: transporto «пераношу») — інструмент для пабудовы і вымярэнні вуглоў.
Транспарцір складаецца з лінейкі (просталінейнай шкалы) і паўкола (вугламернай шкалы), падзеленага на градусы ад 0 да 180°. У некаторых мадэлях — ад 0 да 360°.
Транспарціры вырабляюцца са сталі, пластмасы, дрэва і іншых матэрыялаў. Дакладнасць транспарціра прама прапарцыйная яго памеру (чым большы транспарцір, тым меншая цана аднаго дзялення).
Гісторыя транспарціра
правіцьТранспарцір вядомы са старажытных часоў. Меркавана, транспарцір вынайшлі ў старажытным Вавілоне.
Разнавіднасці транспарціраў
правіць- Паўкругавыя (180 градусаў) — найбольш простыя і старажытныя транспарціры.
- Кругавыя (360 градусаў).
- Геадэзічныя, якія бываюць двух тыпаў: ТГ-А — для пабудовы і вымярэнні вуглоў на планах і картах; ТГ-Б — для нанясення пунктаў на чарцёжнай аснове па вядомым вуглам і адлегласцям. Цана дзялення вугламернай шкалы — 0,5°, просталінейнай — 1 міліметр.
- Больш прасунутыя тыпы транспарціраў, якія неабходны для больш дакладных пабудоў і вымярэнняў. Напрыклад, існуюць спецыяльныя транспарціры з празрыстай лінейкай з вугламерным ноніусам, які круціцца вакол цэнтра.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Транспарці́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 510—511. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Транспорти́р // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 157. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Транспарці́р // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 508. — 663 с.
- Транспарці́р // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 508. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Транспарцір