Трыясіён
Трыясіён[1], таксама Фрыясійская раўніна або Фрыясійскае поле (грэч. Θριάσιο πεδίο)[2][3][4], — шырокая[5] прыбярэжная раўніна ў Заходняй Атыцы ў Грэцыі, у межах заходняга краю Афінскай сталічнай акругі. На ўсходзе раўніна абрамлена гарой Эгалеа, на поўначы — гарой Парніта, на захадзе — гарой Патэрас, а з поўдня абмываецца Элеўсінскім залівам[1].
Трыясіён | |
---|---|
грэч. Θριάσιο πεδίο | |
Каардынаты: 38°04′41″ пн. ш. 23°34′59″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Грэцыя, Атыка, Заходняя Атыка |
На раўніне знаходзяцца гарады Аспрапіргас, Магула, Мандра і Элефсіна.
Антычнасць
правіцьРаўніна названа ў гонар старажытнага поліса Фрыя (або Трыя; Θρία), які адносіўся да філы Энеіда. У працах антычных аўтараў Фрыясійскім полем менавалася частка шырэйшага Элеўсінскага поля (Ἐλευσίνιον πεδίον), названага за аднайменным прыбярэжным горадам. Крайняя ж заходняя, меншая частка Элеўсінскага поля называлася Рарыйскім полем (Ῥάριον πεδίον)[6][7]. У далейшым найменне Фрыясійскага поля пашыралася на ўсё Элеўсінскае.
У антычныя часы праз Фрыясійскае поле праходзілі дзве важныя дарогі: Піфійская і Свяшчэнная. Менавіта па другой, Свяшчэннай дарозе (Ιερά Οδός), праходзіла працэсія Элеўсінскіх таінстваў, прысвечаныя багіням урадлівасці Дэметры і Персефоне. Паўночна-заходняя брама ў Афінах, пазней — Дыпілон («Падвойная брама»), якая выводзіла на Свяшчэнную дарогу на Элеўсіс (сучасная Элефсіна), першапачаткова называлася Фрыясійскай брамай (Θριάσιαι πύλαι)[8].
Таксама Фрыясійская раўніна здаўна асабліва прыдатная для хлебаробства[5], жытніца Афін, з прычыны чаго ў пачатку Пелапанескай вайны была спустошана спартанскім войскам цара Архідама II[9][10][11].
У межах сучаснага Аспрапіргаса, які ляжыць на месцы антычнай Фрыі, выяўлена калона з надпісамі, якія сведчаць, што жыхары Фрыі пачыталі нейкага героя Фрыясіаса (Θριάσιος) і ўзвялі свяцілішча ў гонар яго.
Сучаснасць
правіцьНа прасторах Фрыясійскай раўніны знаходзяцца чатыры гарады: Элефсіна (антычны Элеўсіс), Мандра, Магула і Аспрапіргас. Сёння раўніна пераважна прамысловая зона, дзе размешчаны некаторыя з асноўных прамысловых аб’ектаў Грэцыі, такія як найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя і сталеліцейныя заводы краіны. У прыгарадзе Элефсіны знаходзіцца буйная база ВПС, а таксама буйная станцыя Афінскай прыгараднай чыгункі. З 2010 года плануецца стварыць буйны цэнтр перавалкі камерцыйных грузаў, якія выгружаюцца ў найбліжэйшым афінскім порце Пірэй, у астатнюю частку Грэцыі і суседнія краіны[12].
На месцы дзвюх антычных фрыясійскіх дарог пралягаюць, з усходу на захад, аўтадарога Афіны–Карынф і, на паўночны захад, Грэчаская нацыянальная аўтамагістраль 6, якая з'яўляецца часткай шырокай сеткі Атычных аўтамагістраляў (больш вядомая як «Атыкі́-Адо́с», Αττική Οδός)[13].
Клімат
правіцьФрыясійская раўніна ляжыць у поясе міжземнаморскага клімату (па класіфікацыі Кёпена: Csa), што мяжуе з гарачым полузасушлівым стэпавым (па Кёпену: BSh), з мяккай зімой і вельмі спякотным летам. Раўніна асабліва ўразлівая да высокіх тэмператур праз свой катлавінны рэльеф і найвышэйшыя тэмпературы, калі-небудзь зарэгістраваныя ў Грэцыі і кантынентальнай Еўропе, адзначаны тут: 48,0 °C у Элефсіне ў 1977 годзе і 47,5 °C у Аспрапіргасе ў 2007 годзе адпаведна.
Клімат Элефсіны (10 м над узр. м.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 24,9 | 22,8 | 25,8 | 31,4 | 37,4 | 45,3 | 44,8 | 43,7 | 38,4 | 32,8 | 29,1 | 22,2 | 45,3 |
Сярэдні максімум, °C | 13,8 | 15,5 | 18,0 | 22,2 | 26,5 | 31,4 | 34,6 | 34,1 | 29,7 | 24,7 | 20,1 | 15,8 | 23,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 10,2 | 11,6 | 13,7 | 17,5 | 21,8 | 26,7 | 30,0 | 29,8 | 25,5 | 20,9 | 16,6 | 12,3 | 19,7 |
Сярэдні мінімум, °C | 6,6 | 7,7 | 9,4 | 12,8 | 17,1 | 21,9 | 25,3 | 25,5 | 21,3 | 17,0 | 13,0 | 8,8 | 15,5 |
Абсалютны мінімум, °C | −2 | −1,1 | 0,2 | 4,6 | 11,8 | 14,7 | 19,3 | 19,7 | 12,9 | 8,3 | 4,5 | 0,6 | −2 |
Норма ападкаў, мм | 60,4 | 33,6 | 24,6 | 20,3 | 19,4 | 33,1 | 11,1 | 10,5 | 32,3 | 28,9 | 65,6 | 57,5 | 397,3 |
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (сакавік 2016-красавік 2024)[14][15]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[16] |
Клімат Аспрапіргаса (45 м над узр. м.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 23,7 | 23,6 | 25,7 | 31,2 | 37,7 | 44,6 | 44,9 | 44,8 | 40,8 | 32,7 | 28,3 | 22,4 | 44,9 |
Сярэдні максімум, °C | 13,9 | 15,6 | 17,7 | 22,1 | 26,7 | 31,1 | 34,6 | 33,8 | 29,9 | 24,5 | 20,2 | 15,8 | 23,8 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 10,2 | 11,6 | 13,5 | 17,3 | 21,8 | 26,4 | 29,8 | 29,4 | 25,5 | 20,6 | 16,5 | 12,2 | 19,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 6,5 | 7,7 | 9,3 | 12,5 | 16,9 | 21,6 | 25,0 | 25,1 | 21,1 | 16,7 | 12,8 | 8,7 | 15,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −2,2 | −1,1 | −0,1 | 4,8 | 11,5 | 14,3 | 18,2 | 19,9 | 13,9 | 8,2 | 4,4 | 0,3 | −2,2 |
Норма ападкаў, мм | 52,7 | 40,9 | 30,3 | 19,3 | 15,6 | 22,4 | 4,9 | 7,1 | 32,9 | 35,1 | 56,4 | 66,4 | 384 |
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (снежань 2014-красавік 2024)[17][18]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[19] |
Клімат Вліхады (68 м над узр. м.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 25,3 | 22,9 | 27,1 | 30,9 | 37,3 | 40,2 | 44,9 | 43,5 | 39,5 | 31,7 | 30,4 | 22,5 | 44,9 |
Сярэдні максімум, °C | 14,9 | 15,9 | 17,3 | 22,1 | 27,1 | 31,5 | 35,7 | 35,0 | 30,3 | 25,3 | 20,6 | 17,1 | 24,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 11,0 | 11,6 | 12,8 | 17,0 | 21,7 | 26,1 | 30,3 | 29,8 | 25,7 | 21,0 | 16,9 | 13,6 | 19,8 |
Сярэдні мінімум, °C | 7,1 | 7,3 | 8,2 | 11,8 | 16,2 | 20,6 | 24,9 | 24,6 | 21,0 | 16,7 | 13,2 | 10,0 | 15,1 |
Абсалютны мінімум, °C | −1,1 | −0,7 | −0,7 | 3,8 | 10,6 | 12,8 | 19,5 | 19,2 | 12,6 | 11,9 | 4,7 | 1,2 | −1,1 |
Норма ападкаў, мм | 61,2 | 30,7 | 26,3 | 23,3 | 13,3 | 30,6 | 2,7 | 16,4 | 28,3 | 20,3 | 40,1 | 60,2 | 353,4 |
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (красавік 2020 - красавік 2024) [20]; Vlychada N.O.A station[21]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[19] |
Крыніцы
правіць- ↑ а б Ліст карты J-34-72-В. (руск.)
- ↑ Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Агесілай, 24.
- ↑ Герадот. Гісторыя. VIII, 65.
- ↑ Страбон. Геаграфія. IX, 1, 13.
- ↑ а б Thria // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1385—1386.
- ↑ Ῥάριον πεδίον // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1153.
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады. I, 38, 6
- ↑ Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл, 30.
- ↑ Фукідыд. Гісторыя. II, 19—21.
- ↑ Attica // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 184—190.
- ↑ Thucydides, Martin Hammond, Peter John Rhodes. The Peloponnesian War. Oxford University Press, 2009, ISBN 978-0-19-282191-1, p. 84
- ↑ Ta Nea (19 верасня 2010)
- ↑ Hans Rupprecht Goette. Athens, Attica, and the Megarid: an archaeological guide. Routledge, 2001, ISBN 978-0-415-24370-4, p. 280
- ↑ Monthly Bulletins . www.meteo.gr.
- ↑ Latest Conditions in Elefsina .
- ↑ World Meteorological Organization . Праверана 5 жніўня 2023.
- ↑ Monthly Bulletins . www.meteo.gr.
- ↑ Latest Conditions in Aspropirgos, Greece .
- ↑ а б World Meteorological Organization . Праверана 14 ліпеня 2023.
- ↑ Meteo.gr - Προγνώσεις καιρού για όλη την Ελλάδα .
- ↑ Latest Conditions in Vlychada .