Трэцяя пяцігодка Беларускай ССР

Трэці 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19381942 гады.

Планы правіць

Планавалася павялічыць капіталаўкладанні ў народную гаспадарку ў 1,7 раза, нацыянальны даход — амаль у 2, аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці — у 1,5, магутнасць электрастанцый — больш чым у 2, вытворчасць харчовых прадуктаў — у 2,5 раза. Шмат увагі аддавалася развіццю машынабудавання, хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі, павышэнню ўраджайнасці ў земляробстве і прадукцыйнасці ў жывёлагадоўлі.

Вынікі пяцігодкі правіць

Інтэнсіўна вялося прамысловае будаўніцтва: 2-я чарга БелДРЭС, электрастанцыя ў Мазыры, кансервавы завод у Рагачове; рэканструяваліся машынабудаўнічыя заводы, прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, хімічнай, харчовай прамысловасці. За 3,5 года ўведзена ў дзеянне 300 прамысловых прадпрыемстваў. У 1940 годзе кошт асноўных вытворчых фондаў у 1,8 раза перавысіў узровень 1937 года. Высокімі тэмпамі вялося капітальнае будаўніцтва ў Заходняй Беларусі, уз’яднанай у верасні 1939 года з БССР. У 1940 годзе тут уведзена ў дзеянне 105 новых прамысловых прадпрыемстваў. Пабудаваны чыгуначныя лініі ОршаЛепель, ГомельЧарнігаў і інш. Адпраўка грузаў на чыгунках пабольшала ў 2,8 раза. Значна адставала ад патрэб народнай гаспадаркі энергетыка, павялічвалася колькасць незавершаных аб’ектаў будаўніцтва. Шмат прадпрыемстваў працавалі нерытмічна, якасць прадукцыі ў шэрагу выпадкаў была нізкая, тавары народнага спажывання, якія вырабляла мясцовая прамысловасць, складалі 43%. На канец 1940 года у рэспубліцы было 10165 калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. Аднак па шэрагу паказчыкаў калгасы адставалі ад асабістых гаспадарак. У Заходняй Беларусі нярэдка прымусовымі метадамі, як і ва ўсходняй частцы, праводзілася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Да мая 1940 года створана 430 калгасаў і 28 саўгасаў. У цэлым узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў нізкі, намечаныя планы павелічэння яе прадукцыі выкананы не былі. Выкананне 3-га пяцігадовага плана перапынена нападам нацысцкай Германіі на СССР.

Літаратура правіць

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 22.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.