Тэрэза Мэй

(Пасля перасылкі з Т. Мэй)
Тэрэза Мэй
англ.: Theresa May
Тэрэза Мэй
сцяг
76-ы Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
сцяг
з 13 ліпеня 2016
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Дэвід Кэмеран
сцяг
Лідэр Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
з 11 ліпеня 2016
Папярэднік: Дэвід Кэмеран
сцяг
Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі
12 мая 2010 — 16 ліпеня 2016
Папярэднік: Алан Джонсан
сцяг
Міністр па справам жанчын і раўнапраўя Вялікабрытаніі
12 мая 2010 — 4 верасня 2012
Папярэднік: Гарыет Гарман
Пераемнік: Марыя Мілер
сцяг
Член палаты абшчын ад Мейндхел
з 1 мая 1997
 
Партыя: Кансерватыўная партыя[1]
Адукацыя: Оксфардскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Англіканства
Нараджэнне: 1 кастрычніка 1956(1956-10-01) (60 гадоў)
Горад Істбарн, бора Істбарн[d], Усходні Сусекс[d], Англія, Вялікабрытанія[2]
Бацька: Hubert Brasier[d]
Маці: Zaidee Mary Brasier[d]
Муж: Філіп Мэй[d]
 
Сайт: tmay.co.uk[1]
 
Аўтограф: Signature of Theresa May.svg

Тэрэза Мэй (англ.: Theresa Mary May, у дзявоцтве Brasier; 1 кастрычніка 1956; Істбарн, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, міністр унутраных спраў (2010—2016), і міністр па справах жанчын і раўнапраўя (2010—2012), член Палаты абшчын (з 1997), член Кансерватыўнай партыі. Лідар Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня і 76-ы Прэм'ер-міністр Злучанага каралеўства з 13 ліпеня 2016[3].

Змест

БіяграфіяПравіць

Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра геаграфіі. Працавала ў Банку Англіі.

Палітычная кар'ераПравіць

У 1986—1994 гадах была дэпутатам мясцовага савета лонданскага бора Мертан. Удзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1992 года ў акрузе Норт-Уэст-Дарэм і ў датэрміновых выбарах 1994 года ў акрузе Баркінг, але няўдала.

На выбарах 1997 года ўпершыню была выбрана членам Палаты абшчын брытанскага парламента ад новаўтворанай выбарчай акругі Мейдэнхед у Беркшыры і з тых часоў перавыбіралася.

У 1997—2002 гадах займала розныя другарадныя пасады ў ценявым урадзе кансерватараў. У 2002 годзе стала першай[4] жанчынай-старшынёй Кансерватыўнай партыі і займалася, у адрозненне ад лідара партыі, тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння функцыянавання кансерватараў.

У 2003—2005 гадах была ценявым міністрам транспарту і, адначасова, ценявым міністрам харчавання і экалогіі. З мая па снежань 2005 года была ценявым міністрам культуры, СМІ і спорту. 6 снежня 2005 года была прызначана ценявым лідарам Палаты абшчын. У 2009—2010 гадах займала пасаду ценявога міністра працы і пенсій.

Пасля выбараў 2010 года была прызначана міністрам унутраных спраў, адначасова атрымаўшы партфель міністра па справах жанчын і раўнапраўя. На гэтай пасадзе яна выступала за наданне роўных правоў аднаполым парам, стаўшы адным з першых высокапастаўленых палітыкаў Вялікабрытаніі, якія публічна выказалі сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў.[5][6] Пасаду міністра па справах працы і пенсій, на якую яна магла разлічваць з-за сваёй апошняй пасады ў ценявым урадзе, атрымаў Іэн Дункан Сміт.

У Палаце абшчын Мэй галасавала за ўварванне ў Ірак, супраць прыняцця законаў па барацьбе са змяненнем клімату, супраць далейшай інтэграцыі Вялікабрытаніі ў Еўрасаюз, супраць забароны на курэнне ў грамадскіх месцах[7].

Выбары лідара Кансерватыўнай партыіПравіць

У час кампаніі 2016 года перад рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза падтрымлівала прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і была праціўнікам Brexit. Але пасля правядзення рэферэндуму, на якім перамаглі еўраскептыкі, і абвяшчэння прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана пра сваю хуткую адстаўку, высунула сваю кандыдатуру на пасаду главы Кансерватыўнай партыі і, такім чынам, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі[8].

5 ліпеня 2016 года, у першым раўндзе выбараў парламентарыямі-кансерватарамі лідара Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй адразу стала фаварытам гонкі — набраўшы 165 галасоў[9]. А 7 ліпеня фіналістамі гонкі за пасаду лідара брытанскіх кансерватараў і прэм'ер-міністра краіны сталі дзве жанчыны — Тэрэза Мэй, якая заручылася падтрымкай 199 парламентарыяў, і намміністра энергетыкі Андрэа Ледсам, якая набрала 84 галасы, пасля гэтага Тэрэза лічылася найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі[10].

11 ліпеня 2016 Ледсам завяршыла сваю кампанію, пакінуўшы Мэй адзіным кандыдатам. Неўзабаве яна была абвешчана лідарам партыі. Дэвід Кэмеран абвясціў, што ён перадасць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра Т. Мэй 13 ліпеня, што і было зроблена. Такім чынам, Тэрэза Мэй стала другой жанчынай у гісторыі Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Тэтчэр, якая заняла пасаду прэм'ер-міністра.

Асабістае жыццёПравіць

Замужам з 1980 года, муж — Філіп Джон Мэй, супрацоўнік кампаніі Capital Group Companies з 2016 года. Дзяцей няма.

Стан здароўяПравіць

У Тэрэзы Мэй у лістападзе 2012 года быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1 тыпу. Яна лечыцца ін'екцыямі інсуліну.

Зноскі

СпасылкіПравіць