Угодзіна

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Угодзіна, Пухавіцкі раён)

Уго́дзіна[1] (трансліт.: Uhodzina, руск.: Угодино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.

Вёска
Угодзіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Угодзіна на карце Беларусі ±
Угодзіна (Беларусь)
Угодзіна
Угодзіна (Мінская вобласць)
Угодзіна

Гісторыя

правіць

У пачатку XX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе мела статус пасёлка. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 10 двароў, 52 жыхары
  • 1926 год — 10 двароў, 51 жыхар
  • 1960 год — 79 жыхароў
  • 2002 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2012 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар
  • 2019 год — 1 жыхар[3]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Угодзіна // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 189—190. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі

правіць