У́гу Міге́л Перэ́йра ды Алме́йда[3] (парт.: Hugo Miguel Pereira de Almeida; нар. 23 мая 1984, Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Акадэміка» з Каімбры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасля няўдалай спробы зацвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клубах, аднак зрабіў сабе імя, выступаючы ў Германіі за «Вердэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сезонаў.

Футбол
Угу Алмейда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Угу Мігел Перэйра ды Алмейда
Нарадзіўся 23 мая 1984(1984-05-23)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 191 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Партугаліі Акадэміка Каімбра
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
1996—2000 Сцяг Партугаліі Навал
2001—2002 Сцяг Партугаліі Порту
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сцяг Партугаліі Порту 32 (3)
2002—2003   Сцяг Партугаліі Уніян (Лейрыя) 13 (3)
2004   Сцяг Партугаліі Уніян (Лейрыя) 15 (2)
2005   Сцяг Партугаліі Буавішта 14 (3)
2006—2007   Сцяг Германіі Вердэр 28 (5)
2007—2010 Сцяг Германіі Вердэр 89 (36)
2011—2014 Сцяг Турцыі Бешыкташ 88 (38)
2014 Сцяг Італіі Чэзена 10 (0)
2015 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 10 (2)
2015 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала) 12 (2)
2016 Сцяг Германіі Гановер 96 7 (1)
2016—2017 Сцяг Грэцыі АЕК (Афіны) 22 (5)
2017—2018 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 14 (3)
2018— Сцяг Партугаліі Акадэміка (Каімбра) 3 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 16) 4 (1)
2002 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 18) 5 (1)
2002—2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 19) 15 (8)
2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 20) 5 (0)
2002—2007 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 27 (16)
2004 Сцяг Партугаліі Партугалія (алімп.) 4 (2)
2004—2015 Сцяг Партугаліі Партугалія 57 (19)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

«Порту»

правіць

Прафесійная кар’ера Угу пачалася ў клубе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмейда правёў 21 верасня 2003 года ў гульне супраць «Бенфікі», аднак правёў на полі толькі каля 3 хвілін. Нягледзячы на няздольнасць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», малады нападнік працягваў гуляць у клубах «Лейрыя» і «Буавішта» на правах арэнды.

Алмейда вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2005/06, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА таго сезону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 метраў у браму міланскага «Інтэра» на Сан-Сіра[4], тым не менш прайграным партугальцамі з лікам 1:2.

«Вердэр»

правіць

З прыходам у жніўні 2007 года форвардаў Эдгара і Эрнеста Фар’яса ў «Порту» рэзка ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клуб і падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам»[5], з якім правёў папярэдні сезон на правах арэнды. Нямецкаму клуба тады патрабаваўся нападнік, бо лідар нападаў Міраслаў Клозэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмейды зайграць у «Вердэры» былі вельмі добрымі.

«Бешыкташ»

правіць

24 снежня 2010 года Угу перайшоў у турэцкі «Бешыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6]. Сума трансферу склала 2 млн еўра[7].

Познія гады

правіць

У 2014 годзе Угу выступаў за італьянскую «Чэзену», пасля гуляў у Расіі за «Кубань» і «Анжы». У студзені 2016 года, разарваўшы кантракт з махачкалінскім клубам, стаў іграком «Гановера 96»[8]. У ліпені 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, у якасці свабоднага агента перайшоў у афінскі АЕК[9]. У жніўні 2017 года разарваў кантракт з АЕКам і стаў іграком спліцкага «Хайдука»[10].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Партугалію, далучыўшыся да «Акадэмікі» з Каімбры.

Міжнародная кар’ера

правіць

Алмейда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, гэта значыць ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.

Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які скончыўся з лікам 1:1. Алмейда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы 2008. У матчы супраць зборнай Азербайджана ён забіў свой першы гол за зборную.

Дасягненні

правіць

«Порту»:

«Вердэр»:

«Бешыкташ»:

Зноскі

Спасылкі

правіць