Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч
Уладзімір Іванавіч Тарашке́віч[4] (нар. 5 ліпеня 1948 — беларускі музыкант (валторна) і музычны педагог, дацэнт (2022)[5]. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1994).
Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1948[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, выкладчык універсітэта, канцэртмайстар |
Інструменты | валторна |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі[6]. У 1973 годзе скончыў Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Генсіных. З 1970 года выкладаў у музычных школах Масквы і Мінска[4]. З 1973 па 2007 год[7] Уладзімір Тарашкевіч у складзе сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, канцэртмайстар групы валторн[4]. Адначасова з 1998 (1993[4]) працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў (з 2007 — дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў[5]).
Творчасць
правіцьВыканаў сольныя партыі на прэм’ерах спектакляў «Рагнеда» А. Мдывані, «Ціль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Сівая легенда» Д. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі і іншых. Таксама выступае ў складзе розных сімфанічных аркестраў.
У. І. Тарашкевіч з’яўляецца сааўтарам публікацый навучальных праграм для духавых інструментаў, аўтарам зборніка лекцый для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Зноскі
правіць- ↑ а б Тарашке́віч Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 439. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Праверана 8 чэрвеня 2024.
- ↑ Выдающиеся выпускники цикловой комиссии «Духовые и ударные инструменты» Праверана 8 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч // Сайт БДАМ
- ↑ Выдающиеся выпускники цикловой комиссии «Духовые и ударные инструменты» (руск.)
- ↑ Знаменательные даты 5 июля (руск.) // БЕЛТА
Літаратура
правіць- Карацееў А. Л. Тарашке́віч Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Дударенко П. Ф. Владимир Иванович Тарашкевич. Творческий портрет к юбилею музыканта (руск.) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Выпуск 43. — С. 129—131.сан