Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч (нар. 29 кастрычніка 1943, в. Баўцічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык.

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1943(1943-10-29) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёна. У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў на камсамольскай рабоце — у Ленінскім райкаме камсамола Мінска, у Мінскім абкаме камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ.

У 1973 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, у наступным годзе абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па філалогіі (тэма «Проза „Маладняка“»). З 1973 г. выкладчык, з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

У 1982—1983 гг. загадчык кафедры рускай мовы для замежных студэнтаў, у 1989 г. — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў, у 1989—2000 гг. — загадчык кафедры беларусазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. У 1990—1994 гг. адначасова ўзначальваў Міжнародную школу беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2003—2008 гг. з’яўляўся саветнікам рэктара БДУ. Цяпер дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.

Творчасць правіць

Першыя апавяданні надрукаваў у 1964 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесцей «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982), манаграфіі "Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984), дапаможнікаў «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік для студэнтаў Вышэйшая навучальная ўстанова» (у сааўтарстве, пад рэд. П. І. Брыгадзіна) (1989), «Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (пад грыфам) (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць» (2005).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 6 верасня 2018.

Літаратура правіць