Уладзімір Барысавіч Карпаў

Уладзімір Барысавіч Карпаў (26 лютага 1912, г. Хвалынск, цяпер Саратаўская вобласць, Расія — 6 жніўня 1977) — беларускі пісьменнік, крытык.

Уладзімір Барысавіч Карпаў
«Пісьменнік У. Б. Карпаў». Акім Шаўчэнка. 1973
«Пісьменнік У. Б. Карпаў». Акім Шаўчэнка. 1973
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Барысавіч Карпаў
Дата нараджэння 13 (26) лютага 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1977(1977-08-06) (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг БССР БССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, крытык
Гады творчасці 1949—1976
Кірунак ваенная тэма, жыццё працоўнага класа
Жанр аповесць, раман, біяграфія
Мова твораў беларуская
Дэбют аповесць «Без нейтральнай паласы»
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і земскага ўрача. Падчас голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча (цяпер Брагінскі раён). З 1929 г. працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. Скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут (1941). У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Мінскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Мінска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы № 42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947—1960 г. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946).

Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і годы» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983—1985 г. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.

Узнагароды

правіць
  • ордэн Чырвонай Зоркі,
  • Працоўнага Чырвонага Сцяга,
  • медаль за баявыя заслугі і іншымі медалямі.

Памяць

правіць

Імем У. Б. Карпава названа вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. Карпов Владимир Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць