Уладзімір Васілевіч Булгакаў

беларускі мадэльер

Уладзімір Васілевіч Булгакаў (16 ліпеня 1937, Масква — 24 жніўня 2015) — беларускі дызайнер, мадэльер.

Уладзімір Васілевіч Булгакаў
Дата нараджэння 16 ліпеня 1937(1937-07-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 2015(2015-08-24) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мадэльер-дызайнер
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
сярэбраны медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Маскве. У 1966 годзе скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Вучыўся ў Р. І. Захаржэўскай, В. В. Пачыталава, А. І. Чарамных. З 1987 года член Беларускага саюза дызайнераў. З 1972 па 1995 гады галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага цэнтра моды. З 1995 галоўны дызайнер інстытута «Белбыттэхпраект».

Творчасць правіць

З 1967 года прымаў удзел у выстаўках, фестывалях, конкурсах у Расіі (Масква, 1967, 1969, 1973, 1977, 1978 — срэбраны медаль ВДНГ СССР), Балгарыі (Плоўдзіў, 1968), Японіі (Осака, 1970), Югаславіі (Заграб, 1972), Фінляндыі (Хельсінкі, 1972), Германіі (Дзюсельдорф, 1974, Лейпцыг, 1977), Індыі (Дэлі, 1976), Беларусі (Мінск, 1978, 1988), Францыі (Парыж, Леон, 1980), Канадзе (Манрэаль, 1980), Эстоніі (Талін, 1988, 1989 — першыя прэміі міжнароднага конкурса «Талінскія дні моды»). Ствараў калекцыі для Беларускага цэнтра моды, сцэнічныя касцюмы ансамбляў «Сябры», «Песняры», форму для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Японіі «Нагана-98».

Узнагароды правіць