Уладзімір Васілевіч Юрчанка
Уладзімір Юрчанка (нар. 26 студзеня 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзімір Васілевіч Юрчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Цыган | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 студзеня 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьРаннія гады
правіцьВыхаванец магілёўскага футбола, у 2006 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». На наступны год замацаваўся ў аснове мінчан, а ў 2008 годзе перайшоў у падмаскоўны «Сатурн». За два гады правёў за «Сатурн» шэсць матчаў, забіў адзін гол і не здолеў стаць іграком асновы.
2010
правіцьСезон 2010 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры». Быў трывалым іграком асновы, у чэмпіянаце забіў 9 галоў. Дапамог магілёўскаму клубу дайсці да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы, забіў 6 галоў. У канцы 2010 года вярнуўся ў «Сатурн», але той неўзабаве спыніў сваё існаванне, і Юрчанка ў якасці свабоднага агента вымушаны быў шукаць новы клуб.
2011
правіцьУ сакавіку 2011 года афіцыйна стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Аднак за салігорскі клуб паспеў згуляць усяго месяц, пасля чаго атрымаў цяжкую траўму ў трэніровачным матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона. У лютым 2012 года кантракт з «Шахцёрам» спыніўся, і яго было вырашана не падаўжаць.
2012
правіцьУ сакавіку 2012 года, аднак, Юрчанка падпісаў новы кантракт з салігорцамі і амаль адразу адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» для ігравой практыкі. Але замацавацца ў жодзінскім клубе Юрчанку не атрымалася. Улетку 2012 года ён пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і перайшоў у арэнду ў «Дняпро» (які на той момант гуляў у Першай лізе) да канца сезона.
У магілёўскім клубе Юрчанка адразу пачаў забіваць. У другім сваім матчы за «Дняпро» ён дапамог разграміць «Віцебск» (6:0), забіўшы 3 галы і зрабіўшы 2 галявыя перадачы. Усяго ў 12 матчах забіў 10 галоў, а каманда выйшла ў Вышэйшую лігу з першага месца.
2013
правіцьПа заканчэнні арэнды Юрчанка вярнуўся ў «Шахцёр», дзе павінна была вызначыцца яго далейшая кар’ера. Кіраўніцтва клуба хацела пакінуць Юрчанку ў «Шахцёры», але сам Уладзімір хацеў у Магілёў. У выніку, кіраўніцтва клуба пайшло насустрач іграку, і ў студзені 2013 года Юрчанка быў аддадзены ў чарговую арэнду ў «Дняпро» на паўгады.
У складзе «Дняпра» спачатку выступаў у аснове на пазіцыі правага нападніка. Але не мог праявіць сябе належным чынам, забіў усяго адзін гол (4 мая 2013 прынёс перамогу над БАТЭ з лікам 2:1). Па заканчэнні арэнды ўлетку 2013 года спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку зноў адправіўся ў Магілёў да канца сезона 2013[2]. Але месца ў аснове ўжо не меў і толькі зрэдку выхадзіў на замены.
2014
правіцьПа заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр». Новы галоўны трэнер салігорскай каманды Сяргей Бароўскі вырашыў даць Юрчанку шанец застацца ў камандзе. Юрчанка праходзіў з «Шахцёрам» перадсезонную падрыхтоўку і ў выніку распачаў сезон 2014 у стане гарнякоў.
У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубліруючы склад, за асноўную каманду згуляў толькі ў чатырох матчах, выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. У чэрвені 2014 года быў выстаўлены салігорскім клубам на трансфер[3].
У ліпені 2014 года стала вядома, што Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад адбывання пакарання[4]. Пасля выхаду з турмы і заканчэння кантракта з салігорскім клубам стаў падтрымліваць форму ў складзе брэсцкага «Дынама»[5].
2015
правіцьСа студзеня 2015 года рэгулярна трэніраваўся з дынамаўцамі і нарэшце 13 лютага 2015 падпісаў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену.
2016
правіцьУ лютым 2016 года падпісаў кантракт з «Дняпром»[7]. У сезоне 2016 забіў 5 галоў у 25 матчах Першай лігі і другі раз дапамог магіляўчанам вярнуцца ў эліту.
2017
правіцьПа заканчэнні тэрміну кантракта ў студзені 2017 года пакінуў «Дняпро»[8], аднак пазней зноў стаў трэніравацца з камандай і ў лютым падпісаў новы кантракт[9]. У першым жа сваім матчы 8 красавіка супраць «Віцебска» забіў гол, які стаў для нападніка першым у Вышэйшай лізе з 2013 года. Месца ў аснове, аднак, не меў, звычайна толькі з’яўляючыся на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[10].
З верасня 2017 года да канца сезона выступаў у Першай лізе за «Оршу».
2018
правіцьУ першай палове 2018 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі», за які да канца года згуляў у двух матчах.
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009. 12 кастрычніка 2010 года ў адказным матчы супраць зборнай Італіі за выхад у фінальную частку чэмпіяната Еўропы 2011 ужо на пятай хвіліне аформіў дубль, што дазволіла беларускай зборнай трапіць на фінальны турнір. Сам Юрчанка, аднак, атрымаў цяжкую траўму незадоўга да старту чэмпіянату і не змог прыняць у ім удзел.
У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на турніры ў Тулоне, але не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.
Цікавыя факты
правіцьТрадыцыйна Юрчанка адзначаў забітыя галы кульбітамі праз сябе.
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2011
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Крыніцы
правіць- ↑ Vladimir Yurchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Владимир Юрченко остается в "Днепре" (руск.). football.by (7 жніўня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ «Шахтер» выставил Юрченко на трансфер (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Владимир Юрченко осужден на 4 месяца за уклонение от отбывания наказания (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Турма пайшла мне на карысць». Уладзімір Юрчанка – пра арыштанцкія прыгоды . by.tribuna.com.
- ↑ Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Владимир Юрченко подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (12 лютага 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Владимир Юрченко продлил трудовые отношения с "Днепром" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ "Днепр" расстался с Юрченко и Сазанковым (руск.). football.by (12 ліпеня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.