Уладзімір Уладзіміравіч Грынь

удзельнік беларускага патрыятычнага падполля
(Пасля перасылкі з Уладзімір Грынь)

Уладзімір Грынь (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Уладзімір Уладзіміравіч Грынь
Дата нараджэння 1927
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў 1927 г. у в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (зараз Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі, у 1945 г. скончыў Навагрудскае педвучылішча. Пасля паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

У 1946 г. далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая арганізавала змаганне за нацыянальныя правы беларусаў, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Належаў да групы пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. У 1947 годзе вучыўся на другім курсе інстытута. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Уладзімір быў арыштаваны органамі МДБ БССР 17 чэрвеня 1947 г. і засуджаны ваенным трыбуналам войскаў МУС Баранавіцкай вобласці 18 кастрычніка 1947 г. паводле артыкулаў 73 КК БССР на 5 гадоў канцлагераў у Комі АССР. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і канцлагерах Магаданскай вобласці.

Рэабілітаваны 3 кастрычніка 1975 г. Вярхоўным Судом БССР.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154773.html Біяграфія Уладзіміра Грыня

Літаратура

правіць
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.


Спасылкі

правіць