Уладзімір Кузьміч Гладэнка

вучоны ў галіне жывёлагадоўлі

Уладзімір Кузьміч Гладэ́нка[1] (12 лістапада 1922 — 21 чэрвеня 2013[2]) — вучоны-заатэхнік, спецыяліст у галіне конегадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1990).

Уладзімір Кузьміч Гладэнка
Дата нараджэння 12 лістапада 1922(1922-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 2013(2013-06-21) (90 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера конегадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Каршачына Сумскага павета Харкаўскай губерні (зараз у Білапільскім раёне Сумскай вобласці Украіны). У час Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Курскай і Сталінградскай бітваў, баёў за Каўказ[3]. Неаднаразова быў паранены.

У 1951 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і працаваў у ёй. З 1986 года У. К. Гладэнка ў Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі антыдопінгу, з 1989 года — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі генетыкі, з 1991 года — прафесар кафедры жывёлагадоўлі, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры конегадоўлі[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Займаўся даследаваннем эвалюцыі, гісторыі, гаспадарча-біялагічнай асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі, выкарыстання і захавання генафонду коней.

Сярод апублікаванага:

  • Белорусская упряжная лошадь. — Мн.: Ураджай, 1971. — 38 с.: ил. — (Выставка племенного животноводства БССР/ М-во сельск. хоз-ва БССР).
  • Государственная племенная книга белорусских упряжных лошадей / Гладенко, В. К., Горбуков, М. А., Лехнович, Г. Ф., Мурашко, З. С., Чеченец, В. Ф., Князева, Г. А., Матвеева, Е. А.; Министерство сельского хозяйства БССР, Главное управление по племенному делу МСХ БССР, БелНИИ животноводства — Мн.: Ураджай, 1973—1985.
  • Коневодство Белоруссии / В. К. Гладенко — Мн.: Ураджай, 1985.
  • Тропическое коневодство и верблюдоводство: Курс лекций / В. К. Гладенко; Моск. вет. акад. им. К. И. Скрябина — М.: МВА, 1993. — 46 с.
  • Книга о лошади / В. К. Гладенко; Моск. гос. акад. ветеринар. медицины и биотехнологии им. К. И. Скрябина — М.: ИМ-информ, 1999. ISBN 5-89681-011-3

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. БелЭн 1997.
  2. Памяти Владимира Кузьмича Гладенко // Коневодство и конный спорт. — 2013. — № 4. — С. 40. (руск.)
  3. а б Вклад Московской ветеринарной академии в Победу // Федеральное отраслевое издание «Ветеринария и жизнь» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць