Уладзімір Уладзіміравіч Борман

Уладзімір Уладзіміравіч Борман (23 лютага 1911, г. Благавешчанск-на-Амуры — 11 верасня 1965) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Уладзіміравіч Борман
Дата нараджэння 23 лютага 1911(1911-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1965(1965-09-11) (54 гады)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1936 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1936 па 1945 г. працаваў у праектных арганізацыях Омска, Свярдлоўска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1945 г. працаваў у Баранавічах, Белдзяржпраекце, Дзяржбудзе БССР, галоўным архітэктарам, кіраўніком майстэрні Мінскпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года.

Творчасць правіць

Асноўныя праект: клуб «Праца» ў Новасібірску (1936), 45-кватэрныя жылыя дамы ў Кемераве (1937), два 48-кватэрныя дамы з крамамі па праспекце Леніна, дзіцячыя яслі (1937) у Свярдлоўску, праект забудовы цэнтра (19461948), планіроўка гарадскога парку (19471949), сквера ў цэнтры (1948), радзільня (1951) у Баранавічах, кінатэатр у Стоўбцах (1949), генплан і праект забудовы Цэнтральнай плошчы у Барысаве (19511955), 45-кватэрны жылы дом на Цэнтральнай плошчы Бабруйска (1953), 67-кватэрны жылы дом са стаматалагічнай паліклінікай у Мінску (1954).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949).

Зноскі

Літаратура правіць