Уладзіслаў Цеханавецкі
Уладзіслаў Міхал Стафан Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Władysław Ciechanowiecki; 25 лістапада 1860, в. Гопчыца — 23 красавіка 1910) — пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч.
Уладзіслаў Цеханавецкі | |
---|---|
Нараджэнне |
25 лістапада 1860 |
Смерць |
22 красавіка 1910 (49 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Цеханавецкія |
Бацька | Павел Юзаф Цеханавецкі[d] |
Маці | Аляксандра з Рызнічаў[d] |
Дзеці | Ежы Цеханавецкі |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў. Уладальнік маёнтка Бачэйкава Лепельскага павета Віцебскай губерні.
Атрымаў хатнюю адукацыю ў Францыі. У 1868 г. паступіў на ваенную службу добраахвотнікам. У 1880 г. прызначаны ў 6-ы Клясціцкі гусарскі полк , дзе служыў да 1890 г. Сапсаванае здароўе і неабходнасць займацца маёнткам пасля смерці бацькі вымусілі яго выйсці ў адстаўку.
Яшчэ ў час ваеннай службы зацікавіўся гісторыяй. Выкарыстоўваючы дакументы архіва Галоўнага штаба, напісаў гісторыю свайго палка, якая была выдадзена ў 1886 г. За гэту працу атрымаў асабістую падзяку ад імператара Аляксандра III і кампенсацыю панесеных расходаў. Правадзейны стацкі саветнік.
Пасля выхаду ў адстаўку асеў у фамільным маёнтку Бачэйкава. Заняўся гаспадаркай, грамадскай дзейнасцю, пісьменніцкай і навуковай працай.
Карыстаўся павагай і папулярнасцю сярод суграмадзян. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся міравым суддзёй Лепельскага павета. Быў членам Гісторыка-генеалагічнага таварыства ў Маскве . На падставе звестак сямейнага архіва напісаў гісторыю Бачэйкава. Быў аматарам і знаўцам мастацтва, калекцыянаваў старое польскае шкло, мініяцюры і фарфор.
Памёр ад сардэчнага прыступу ў Бачэйкаве. Пахаваны там жа на сямейных могілках (не захавалася). Яго ўдава жыла ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве. Пасля Другой сусветнай вайны выехала ў Англію, памерла ў Лондане[1].
Сям’я
правіцьБыў у шлюбе з Марыяй Луізай Кіменс (1869—1952), якая шмат займалася дабрачыннасцю, дапамагала мясцовым сялянам, засноўвала бальніцы і школы.
Творы
правіць- История 18 драгунского Клястицкого Его Королевского Высочества Великого герцога Гессенского полка. 1806—1886. Варшава, 1886.
- Цехановецкий В. Хроника одного поместья. Бочейково. Витебск, 1905.
Зноскі
- ↑ Dumin S., Rachuba A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. Warszawa, 1997. S. 139—141.
Літаратура
правіць- Цеханавецкія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- Владислав Цехановецкий (1860—1910) Архівавана 22 кастрычніка 2022.
- Уладзіслаў Цеханавецкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»