Урагава (археалагічны помнік)

археалагічны помнік, гарадзішча

Урагава — археалагічны помнік: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры жалезнага веку і селішча. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад в. Урагава Верхнядзвінскага раёна, на заходнім беразе Асвейскага возера, на ўзгорку вышынёй 12—15 м сярод забалочанага поплаву.

плян гарадзішча

Гарадзішча правіць

Складаецца з 2 гарызонтаў: VII ст. да н.э.IV ст. н.э. і VVIII стст. н.э. Пляцоўка авальная, памер 70х40 м. 3 усходняга боку — вал і роў, з заходняй — 2 валы і 3 равы. Даследавалі ў 1949 г. А. Р. Мітрафанаў, 19651966 гг. К. П. Шут, 1979 г. — В. І. Шадыра.

Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,5—0,7 м, па краях 1—1,5 м, складаецца з 2 гарызонтаў. У верхнім гарызонце выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ў цэнтры, жалезаапрацоўчая майстэрня; у ніжнім — шмат касцей жывёл, розных вырабаў з каменю і косці. Знойдзены прылады працы з косці (праколкі, шпількі, шылы, долаты, іголкі і інш.), жалезныя нажы, сярпы, наканечнікі стрэл, бранзалеты, каменныя сякеры, гліняныя прасліцы, тыглі, льячкі. Кераміка ў асноўным танкасценная слоікападобная, у верхніх пластах — гладкасценная прафіляваная. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй (костак буйной рагатай жывёлы каля 44%, дробнай 14%, свіней каля 2,5%), паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам.

Селішча правіць

Знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад гарадзішча. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Шадыра, В. Урагава / Вадзім Шадыра // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 367—368. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Шадыра, В. Урагава / Вадзім Шадыра // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 627. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Шадыра, В. Урагава / Вадзім Шадыра // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 587. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Шадыро, В. И. Ранний железный век северной Белоруссии / В. И. Шадыро; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. А. Г. Митрофанова. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 123, [3] с. — С. 59, 62, 72—73, 78, 80, 83—84, 91—93

Спасылкі правіць