Усевалад Міхайлавіч Сікорскі
Усевалад Міхайлавіч Сікорскі (10 кастрычніка 1923, вёска Хутар, Чэрвеньскі раён — 22 снежня 1981) — беларускі савецкі гісторык і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах — камісар партызанскага злучэння. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў перыяд з 1972 па 1978 год.
Усевалад Міхайлавіч Сікорскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1981 (58 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Хутар Чэрвеньскага раёна ў сям’і Міхаіла Іванавіча (нар. 1893) і Яўгеніі Канстаўцінаўны Сікорскіх. Бацька працаваў дырэктарам Хутарской ПСШ. Ён быў арыштаваны 18 верасня 1937 і асуджаны 19 лістапада 1937 «тройкай» за антысавецкую дзейнасць[1].
Усевалад Сікорскі з 1944 г. быў супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую партшколу ў 1948 г., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) у 1949 годзе. Працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Праўда» ў БССР. У 1953—1972 гадах выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у БДУ. З 1972 па 1978 год рэктар БДУ. У 1978—1981 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 па 1980 год.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 190[2] навуковых прац. У. М. Сікорскаму належаць працы па праблемах міжнароднага камуністычнага руху, гісторыі КПСС. З’яўляецца адным з аўтарам «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Сярод твораў У. М. Сікорскага:
- Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм (1965);
- КПСС на этапе развитого социализма (1975);
- Партия класса, партия народа (1980)
і іншыя.
Узнагароды
правіцьУ. М. Сікорскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1976), медалямі.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Надзеяй Паўлаўнай Сікорскай меў дачу Святлану Сікорскую, якая працуе касметолагам у Расіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Коршук У. К. Сікорскі Усевалад Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сікорскі Усевалад Міхайлавіч, доктар філасофскіх навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Усевалад Міхайлавіч Сікорскі // Сайт БДУ
- Усевалад Міхайлавіч Сікорскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)