Уцёс (Баранавіцкі раён)
Уцёс[1] (трансліт.: Ucios, руск.: Утёс) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Слуцк.
Вёска
Уцёс
|
Гісторыя
правіцьПаводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, карчма. У пачатку XX ст. адкрыта народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 40 аднавяскоўцаў. Пасля вайны створаны калгас.
У 1972 годзе далучаны суседнія вёскі Гайкоўцы, Забярвечча, Хваявата.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].
Інфраструктура
правіцьПрацуюць выканкам сельсавета, саўгасная сядзіба, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 105 двароў, 732 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 408 жыхароў, 189 гаспадарак.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000069
- Курган Славы.
- На вясковых могілках пахавана жыхарка Уцёса, адна з арганізатараў першага калгаса Е. С. Кузьміна, якую ў снежні 1950 года забілі бандыты.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх