Уладзімір Уладзіміравіч Борман
Уладзімір Уладзіміравіч Борман (23 лютага 1911, г. Благавешчанск-на-Амуры — 11 верасня 1965) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Уладзіміравіч Борман | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1911 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 верасня 1965 (54 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1936 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1936 па 1945 г. працаваў у праектных арганізацыях Омска, Свярдлоўска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1945 г. працаваў у Баранавічах, Белдзяржпраекце, Дзяржбудзе БССР, галоўным архітэктарам, кіраўніком майстэрні Мінскпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя праект: клуб «Праца» ў Новасібірску (1936), 45-кватэрныя жылыя дамы ў Кемераве (1937), два 48-кватэрныя дамы з крамамі па праспекце Леніна, дзіцячыя яслі (1937) у Свярдлоўску, праект забудовы цэнтра (1946—1948), планіроўка гарадскога парку (1947—1949), сквера ў цэнтры (1948), радзільня (1951) у Баранавічах, кінатэатр у Стоўбцах (1949), генплан і праект забудовы Цэнтральнай плошчы у Барысаве (1951—1955), 45-кватэрны жылы дом на Цэнтральнай плошчы Бабруйска (1953), 67-кватэрны жылы дом са стаматалагічнай паліклінікай у Мінску (1954).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949).
Зноскі
Літаратура
правіць- Борман Владимир Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)