Уладзімір Нічыпаравіч Папсуеў

(Пасля перасылкі з У. Папсуеў)

Уладзімір Нічыпаравіч Папсуеў (10 кастрычніка 1924, в. Бабовічы, Гомельскі раён — 10 снежня 1995) — беларускі скульптар.

Уладзімір Нічыпаравіч Папсуеў
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1924(1924-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1995(1995-12-10) (71 год)
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1966 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.

Творчасць правіць

Аўтар станковых кампазіцый «Механізатары» (1957), «Маладагвардзейцы Гомеля. Клятва» (1960), «Садружнасць» (1963), «Рэйкавая вайна» (1964), «1905 год» (1970), партрэтаў Героя Савецкага Саюза І. К. Захарава (1975), народнага пісьменніка Беларусі П. Броўкі (1976), В. І. Давыдоўскай (1982) і інш.; помнікаў ахвярам фашызму ў в. Загалле Любанскага раёна (1964), у г. Докшыцы (1968), воінам Савецкай Арміі і беларускім партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у в. Лучнікі Слуцкага раёна (1970), в. Корань Лагойскага раёна (1980) Мінскай вобласці, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці (1983) і інш. Творы адметныя лаканізмам, абагульненасцю, выразнасцю сілуэта.

Паводле ўспамінаў Лявона Баршчэўскага, Папсуеў мог мець дачыненне да новых сімвалаў, якія мусілі замяніць нацыянальную сімволіку пасля прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады[1]:

  Праект новых сімвалаў рыхтаваўся ў сакрэце, і тут існуюць розныя версіі. Мне гаварылі абсалютна канфедэцыйна, што нібыта да гэтага спрычыніўся скульптар Папсуеў, які на словах падаў ідэю Сініцыну, кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта. Малодшы Савіцкі, сын слыннага мастака, гаварыў мне асабіста, што, насуперак агульнай думцы, ён з бацькам не мае да гэтага дачынення і лічыць гэта зусім не эстэтычным.  

Аўтар гербаў Беларусі на рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1996)[2].

Зноскі

  1. Эвакуацыя апазіцыя: апошні год дзейн. Вярх. Савета Беларусі 12 склік. ў друку і ўспам. дэпутатаў Архівавана 30 снежня 2020.: выд. 3-е, перапрац. / Укл. і агульн. рэд. Я. Анішчанкі.-Мінск: Воля, 2014.- 270 с. стар. 143
  2. Салавей Л. Ф. Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Літаратура правіць