Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў

мастак
(Пасля перасылкі з У. П. Сухаверхаў)

Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (3 снежня 1908, Екацярынаслаў — 4 мая 1977) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў
Фатаграфія
Марка Рэспублікі Беларусь 2008 г.
Дата нараджэння 3 снежня 1908(1908-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1977(1977-05-04) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Уплыў на Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Канверт «100 год са дня нараджэння У. П. Сухаверхава»

Біяграфія правіць

У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы БеразянкаПухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар’інай Горкі[1].

З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.

Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Творчасць правіць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.

Памяць правіць

3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай[2]

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць