Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута

(Пасля перасылкі з У. Ц. Пашута)

Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч Пашу́та (руск.: Влади́мир Тере́нтьевич Пашу́то; 19 красавіка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983) — савецкі гісторык, член-карэспандэнт АН СССР (з 1976).

Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута
руск.: Владимир Терентьевич Пашуто
Дата нараджэння 19 красавіка 1918(1918-04-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1983(1983-06-10)[3][2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст, прафесар
Навуковая сфера гісторыя Расіі, крыніцазнаўства і гістарыяграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў, Уладзімір Васілевіч Маўродзін[d] і Міхаіл Дзмітрыевіч Прысёлкаў[d]
Вядомыя вучні Наталля Аляксандраўна Горская[d], Наталля Львоўна Пушкарова[d], Ігнат Яфімавіч Гарэлаў[d], Таццяна Мікалаеўна Джаксан[d], Алена Аляксандраўна Мельнікава[d], Аляксандр Васілевіч Назаранка, Яўгенія Львоўна Назарава[d], Аляксандр Васілевіч Падасінаў[d] і Ігар Сяргеевіч Чычураў[d]
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Скончыў гістарычны факультэт ЛДУ (1941). З 1948 г. працаваў у Істытуце гісторыі (з 1969 г. — Інстытут гісторыі СССР) АН СССР, з 1969 г. — загадчык сектара гісторыі стражытных дзяржаў на тэрыторыі СССР. З 1970 г. — прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. З 1977 г. адначасова быў загадчыкам аддзелу гісторыі дакапіталістычных фармацый у Інстытуце гісторыі СССР.

Асноўныя працы У. Ц. Пашуты датычаць гісторыі эпохі феадалізму на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі, а таксама крыніцазнаўства і гістарыяграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

БібліяграфіяПравіць

  • Очерки по истории Галицко-Волынской Руси, 1950;
  • Образование Литовского государства, 1959;
  • Древнерусское государство и его международное значение, 1965 (суаўтар);
  • Внешняя политика Древней Руси, 1968;
  • Пути развития феодализма. (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика), 1972 (суаўтар).
  • Александр Невский, 1974, 1995 (серыя ЖЗЛ).
  • Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства, 1982. (суаўтар).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пашуто Владимир Терентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Vladimiras Pašuta // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12884843X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Чернобаев А. А. Историки России. 2-е изд. Саратов, 2000. — С. 390. ISBN 5-85559-092-5
  • Лихачев Д. С., Нарочницкий А. Л., Щапов Я. Н., К 60-летию члена-корреспондента АН СССР В. Т. Пашуто, «История СССР», 1978, № 2.