Фабіян Пачобут-Адляніцкі
Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (1897 — 4 ліпеня 1944, Казлякевічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі каталіцкі святар. Верагодна, брат святара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.
Фабіян Пачобут-Адляніцкі | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Нараджэнне | 1897 |
Смерць |
4 ліпеня 1944 |
Пахаванне |
Скончыў Пінскую (?) духоўную семінарыю. У 1921 годзе прыняў сакрамент святарства. У 1926—1928 гадах вікарый парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пружанах. Ад 1931 — пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Слядзянаў Цеханавецкага дэканата (Бельска-Падляскі павет). У 1936 годзе служыў у Бярозе-Картузскай[1].
З 1937 года служыў у парафіі Св. Юзафа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканата. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзідэнцкага бюро (польск.: Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 годзе Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам урада на тэрыторыі ўсходняга Палесся[2]. Таго ж года арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.
Зноскі
- ↑ О состоянии и охране руин Картузианского монастыря в межвоенной Польше // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
- ↑ Polska Podziemna Okręgowa Delegatura Rządu Polesie. Kryptonimy: "Błota", "Bobry", "Siano" (польск.). Radosław «Butryk» Butryński (24 верасня 2010). Праверана 18 студзеня 2012.