Фаціма Зайнулінаўна Габітава

Фаціма Зайнулінаўна Габітава (татар.: Фатыйма Зәйнулла кызы Габитова, каз.: Фатима Ғабитова; 1903, Капал, Алмацінская вобласць, Казахстан — 1968, Алматы, Казахская ССР) — паэтэса, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, рэдактар, педагог, перакладчык. Яна была жонкай вядомых казахскіх грамадскіх дзеячаў і літаратараў Біляла Сулеева  (каз.), Ільяса Джансугурава і Мухтара Аўэзава.

Фаціма Зайнулінаўна Габітава
Максім Горкі, Фаціма Габітава і Ільяс Джансугураў
Максім Горкі, Фаціма Габітава і Ільяс Джансугураў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1903(1903-10-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1968(1968-01-06)[1] (64 гады)
Месца смерці
Муж Білял Сулееў[d] і Ільяс Джансугураў
Дзеці Мурат Мухтаравіч Аўэзаў[d], Азат Сулееў[d] і Булат Ільясавіч Габітаў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, перакладчыца, літаратар, публіцыстка, літаратуразнаўца, асветнік, фалькларыстка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

Фаціма Габітава нарадзілася ў 1903 годзе ў татарскай  (руск.) сям’і ў сяле Капал  (руск.) Сямірэчанскай вобласці. Бацька — Зайнула (пам. у 1903 годзе) быў купцом першай гільдыі. Маці — Гайніджамал (народжаная Зылкыбаева). Скончыла начальную рускую школу для дзяўчынак, нядзельную татарскую школу, медрэсэ «Якубія», экстэрнам скончыла медрэсэ «Хусаінія  (руск.)» ў Арэнбургу[2]. У 1914—1917 гадах Фаціма вучылася ў сасланай немкі Іды Карл нямецкай і французскай мовам, а таксама граць на мандаліне ў чэха.

У 1918 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, Фаціма ўжо працавала настаўніцай у Капальскай татарскай школе, а пасля — у татарскай школе ў г. Яркенце  (руск.).

Шлюб з Білялам Сулеевым правіць

У 1919 годзе ва ўзроце 16 гадоў ажанілася з маладым педагогам Білялам Сулеевым  (каз.), які ўжо быў відным асветнікам, педагогам, акынам, драматургам і журналістам. У той час Білял Сулееў займаўся адкрыццём школ-інтэрнатаў для казахскіх дзяцей у Сямірэчанскай вобласці. Каля 1920 года ў сужэнцаў нарадзілася дачка Фарыда, а ў 1923 годзе — сын Жанібек. У 1928 годзе Б. Сулееў і Ураз Джандосаў  (руск.) заснавалі першы казахскі ўніверсітэт  (руск.). Фаціма ў гэты час выкладала ў Алмацінскай казахскай школе № 8 імя Байтурсынава і Краёвай дзевяцігадовай казахскай школе.

У 1929 годзе Білял пераехаў у Актабэ ў якасці загадчыка абласнога аддзела асветы. Фаціма ўладкавалася на працу ў казахскую школу № 6. У студзені 1930 года памерла іх дзесяцігадовая дачка Фарыда.

У тым жа годзе Біляла перавялі ў Сяміпалацінск рэктарам Настаўніцкага інстытута  (руск.). Фаціма з дзецьмі рушыла за мужам і пачала выкладаць у фармацэўтычным тэхнікуме. У лістападзе ў сям’і нарадзіўся сын Азат  (ВД).

У хуткім часе Білял Сулееў быў арыштаваны па абвінавачанні ў нацыяналізме. 5 верасня 1932 года Білял Сулееў быў вызвалены, але мусіў ехаць працаваць у Маскву, таму яго жонка засталася адна без падтрымкі.

Шлюб з Ільясам Джансугуравым правіць

 
Сям’я Джансугуравых. Фаціма Габітава злева з дзіцем на руках.

Яшчэ ў 1919 годзе Фаціма пазнаёмілася з блізкім сябрам першага мужа Біляла, Ільясам Джансугуравым. Ільяс закахаўся ў маладую настаўніцу, пісаў ёй вершы і не хаваў пачуццяў, але Фаціма не адказала ўзаемнасцю і параіла яму накіраваць сваю палкасць у творчасць. У час турэмнага заключэння Біляла Сулеева жонка Ільяса, Фаціма Тарэбаева, была на вучобе ў Маскве, а Ільяс і Фаціма Габітава аднавілі адносіны, што ў выніку прывяло да двух разводаў.

У 1932 годзе Фаціма і Ільяс ажаніліся ў Алма-Аце. У 1933 годзе ў сям’і нарадзілася дачка Умет. У 1932 — 34 гадах Ільяс Джансугураў працаваў старшынёй Саюза пісьменнікаў Казахскай ССР, а ў 1933 — 36 гадах — загадчыкам Выдавецтва казахскай палітычнай літаратуры. Фаціма выкладала казахскую мову ў Камуністычным універсітэце, працавала рэдактарам аддзела фальклору і дзіцячай літаратуры ў дзяржаўным выдавецтве, працавала захавальнікам бібліятэкі ў Наркамаце народнай асветы Казахскай ССР. У 1934 годзе ў складзе дэлегацыі казахскіх пісьменнікаў з Ільясам Джансугуравым, Сакенам Сейфуліным  (руск.) і Беімбетам Майліным  (руск.) удзельнічала ў I з’ездзе пісьменнікаў СССР  (руск.) у Маскве.

У 1935 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, якой далі імя Ільфа (Ільяс + Фаціма). Фаціма выкладала ў 18-й узорнай казахскай школе і Алмацінскім педагагічным тэхнікуме. Жывучы з Фацімой Габітавай Ільяс Джансугураў стварыў свае лепшыя літаратурныя творы, сярод якіх 15 паэм, у тым ліку паэма «Кулагер  (руск.)», прызнаная класікай казахскай літаратуры  (руск.).

Фаціма працавала рэдактарам у выдавецтве мастацкай літаратуры, займалася перакладамі, рэдагавала творы мужа. Ільяс вельмі пяшчотна адносіўся да дзяцей ад першага шлюба Фацімы, якіх усынавіў.

Ільяс Джансугураў быў арыштаваны ў жніўні 1937 года і расстраляны ў лютым 1938 года. Трэцяе дзіця пары, сын Булат  (руск.), нарадзілася ўжо пасля арышту бацькі, той дазнаўся пра яго з ліста ў турму і бачыў толькі аднойчы на сустрэчы пры следчым. 23 красавіка 1938 Фаціму арыштавалі, а 10 чэрвеня таго ж года асудзілі на два гады і выслалі з Алматы ў Сяміпалацінск як «жонку ворага народа»[3].

Нягледзячы на небяспеку, Фаціма выратавала многія рукапісы мужа, а дзяцей дзеля бяспекі запісала на сваё прозвішча — Габітавымі. Маючы боязь, што дзяцей могуць забраць з сям’і ў дзіцячы дом, Фаціма адаслала іх у родны горад Капал, а сама з маленькім Булатам пераехала ў Семей.

У 1940 годзе Фаціма вярнулася ў Алматы. Яна шмат пісала і наведвала розныя ўстановы ў спробах адшукаць звесткі пра мужа, але безвынікова. Фаціма Габітава пачала вучыцца, удзельнічала ў пераводзе казахскай пісьменнасці  (руск.) з лацінскага алфавіту на кірылічны. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сына Біляла Жанібека прызвалі на фронт. Фаціма па некалькі гадзін на тыдзень выкладала казахскую мову ў фізкультурным тэхнікуме, за што атрымлівала карткі на хлеб, якога такой вялікай сям’і зусім не хапала. У такі час на дапамогу прыйшоў сябар Біляла і Ільяса, Мухтар Аўэзаў, які падтрымліваў Фаціму як адзінокую маці са статусам «двойчы жонка ворага народа» з пяццю дзецьмі на руках, рызыкуючы ўласнай бяспекай[4].

Сувязь з Мухтарам Аўэзавым правіць

 
Мухтар Аўэзаў

Мухтар быў жанаты, але яго жонка Валяціна жыла ў Ленінградзе і ў выніку ўзаемнай павагі і сяброўства Мухтара і Фацімы яны сталі жыць разам як муж з жонкай. Калі над М. Аўэзавым таксама навісла пагроза рэпрэсій, Мухтар адправіў жонку да свайго брата Разака ў сяло Мерке  (руск.).

Абставіны склаліся так, што ў Мерке 1 студзеня 1943 года ў Фацімы нарадзіўся сын Мурат  (руск.)[5], а ў красавіку ў баі пад Смаленскам загінуў сын Фацімы і Біляла Жанібек[6].

Тым часам Валянціна Мікалаеўна з дачкой Лейлай  (руск.) уз’ядналіся з мужам і бацькам, а 28 лістапада 1943 года ў іх сям’і нарадзіўся сын Эрнар  (руск.)[7].

Толькі ў 1949 годзе Фаціма здолела вярнуцца ў Алма-Ату. Для яе Мухтар Аўэзаў набыў дом на вуліцы Міра, 83 (цяпер вуліца Ісык-Кульская), у якім тая з дзецьмі пражыла дзесяць гадоў. Мухтар Аўэзаў дапамагаў ёй, дзякуючы чаму ўсе дзеці Фацімы вывучыліся, скончылі школы і інстытуты[7]. 10 чэрвеня 1950 Фаціма Габітава была рэабілітавана.

У 1951 годзе Мухтар Аўэзаў здолеў адшукаць асірацелага Саята (нар. 1930), сына Ільяса Джансугурава і Фацімы Тарэбаевай, і забраў яго да сябе.

Пасля вайны займалася рэабілітацыяй сваіх мужоў, літаратурнай і асветніцкай дзейнасцю. Валодала некалькімі мовамі, грала на розных музычных інструментах, цікавілася захаваннем фальклору, у тым ліку доўгія гады збірала прыказкі і прымаўкі[8].

Памерла 6 студзеня 1968 года ў Алматы ад раку стрававода[9].

Сям’я правіць

  • муж — Білял Сулееў  (каз.) — асветнік, педагог, акын, драматург і журналіст
    • дачка — Фарыда Сулеева (каля 1920—1930) — памерла ў дзяцінстве
    • сын — Жанібек Сулееў (1923—1943) — загінуў пад Смаленскам у гады Вялікай Айчыннай вайны
    • сын — Азат Сулееў  (ВД) (1930—1997) — цюрколаг, перакладчык з казахскай на рускую
  • муж — Ільяс Джансугураў — казахскі паэт, класік казахскай літаратуры
    • дачка — Умут Джансугурава (1933—1997), урач. У шлюбе з казахскім кінарэжысёрам Абдулой Карсакбаевым  (руск.) мела сына Нурлана (1958—1985)
    • дачка — Ільфа Джансугурава-Джандосава (1935—2024) — педагог, выкладчыца нямецкай мовы, былы прэзідэнт фонду Ільяса Джансугурава. У шлюбе[10] з Санджарам Джандосавым  (руск.) мела дачок — Ажар, Дзіну, Жанар[11], Фаціму і сына Кенена.
    • сын — Булат Ільясавіч Габітаў-Джангусураў  (руск.) (1937—2004) — вядомы казахстанскі кінадраматург. Быў двойчы жанаты. У першым шлюбе нарадзілася дачка Джаміля (1958), а ў другім Лейла[12] (1967) і Уміль (1971)[13][14]
  • грамадзянскі муж — Мухтар Амарханавіч Аўэзаў

Творчасць правіць

Фаціма Габітава была вядомай школьнай настаўніцай казахскай мовы і літаратуры. Усё яе жыццё звязана з літаратурнай і асветніцкай дзейнасцю. Яна выхавала тысячы вучняў і актыўна ўдзельнічала ў рэформах адукацыі. Яе праца ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на кляймо «жонкі ворага народа», была адзначана дзяржаўнай узнагародай[16].

Фаціма Габітава была таленавітай пісьменніцай, але складаныя жыццёвыя абставіны не дазволілі яе таленту раскрыцца ў поўнай меры. У яе літаратурнай спадчыне — патрыятычныя вершы, прыгожыя апавяданні, лірычныя эцюды, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы. Яе вершы на рускую мову перакладалі казахскія паэты Бахытжан Канап’янаў  (руск.), Кайрат Бакбергенаў  (каз.), Бахыт Каірбекаў  (руск.).

Вядомыя вершы Фацімы Габітавай: «Соқ, соқ дауыл, соқ дауыл», «Жиырма жыл күманда», «Акация гүліне», «Болат туралы», «Таудай талап желге ұшып», «Қан аралас көз жасым», «Тәтті өмір бір бір ұшты», «Барлық дос қайырылмай ұшты бүгін», «Дүниеде арманды кім, әйел сорлы», «Жалғыз жаным жаралы», «Үлкен уайым басады мені әрдайым», «Жаңа толған шағым әлі», «Ой сарғайтты жанымды», «Жүрегімді өртеді ой»[17].

Памяць правіць

У 2010 годзе ў выдавецтве «Жібек жолы» пры падтрымцы Міжнароднага фонду Мухтара Аўэзава выйшла кніга «Фаціма», прысвечаная жыццю і творчасці настаўніцы Фацімы Габітавай. У першую частку ўвайшлі вершы, лісты і тэлеграмы Фацімы да блізкіх людзей. Другая частка прысвечана пераважна чужым пагалоскам пра Фаціму Габітаву[18] .

У 2016 годзе ў Алматы адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Фаціма» пра жыццё і дзейнасць Фацімы Габітавай[19]. Ён створаны на аснове асабістага дзённіка Ф. Габітавай, які яна вяла з 1916 года. Аўтарам сцэнарыя стала ўнучка Ф. Габітавай і І. Джансугурава Жанар Джандосава.

Зноскі

  1. а б в http://tatarlar.info/2023/10/14/fatima-gabitova/
  2. КОГДА ЕСТЬ ЧЕМ ПОДЕЛИТЬСЯ
  3. Фатима Архівавана 4 сакавіка 2016 года.
  4. Тебе, о, женщина! (англ.). qazaquni.kz | Қазақ Үні газетінің ресми сайты | Қазақстан жаңалықтары (26 кастрычніка 2016). Праверана 16 лютага 2024.
  5. Қапалдағы Фатима Ғабитованың мұражайы жабылып қалды
  6. Сулеев Жанибек , красноармеец : Информация из донесения о безвозвратных потерях :: ОБД Мемориал (руск.). obd-memorial.ru. Праверана 16 лютага 2024.
  7. а б Мухтар Ауэзова
  8. 120 лет назад родилась литератор Фатима Габитова (руск.). Татары (13 кастрычніка 2023). Праверана 16 лютага 2024.
  9. Вдохновение Кулагера: вечное противостояние Фатимы Габитовой (руск.). Vecher.kz - Вечерний Алматы (10 лютага 2022). Праверана 16 лютага 2024.
  10. Санжар и Ильфа (руск.)
  11. Моя биография — ЖАНАР ДЖАНДОСОВА (руск.). Праверана 16 лютага 2024.
  12. Габитова, Лейла Булатовна (руск.)
  13. Зайтуна КДРАЛИНА. Сын поэта — Культура — Рубрики журнала — Проза, поэзия, критика… — Простор
  14. [1]
  15. АУЭЗОВ Магжан Муратович (руск.)
  16. Фатима Габитова: Муза трех великих казахов (каз.). Е-history.kz (13 красавіка 2015).
  17. Ілияс Жансүгіров: Энциклопедия. Алматы . «Кітап» баспасы 2019. 16-бет.
  18. Фатима Габитова: Жизнь — легенда Архівавана 30 чэрвеня 2012 года.
  19. Азаров, Алексей. Фатима, требовавшая покаяния (руск.). Радио Азаттык (19 кастрычніка 2016). Праверана 16 лютага 2024.