Феадор I Палеалог (дэспат Марэі)

Феадор I Палеалог (грэч.: Θεόδωρος Α΄ Παλαιολόγος) (135524 чэрвеня 1407) — дэспат Марэі у 13831407 гадах.

Феадор I Палеалог
Θεόδωρος Α΄ Παλαιολόγος
Τοιχογραφία απο τον τάφο του δεσπότη Θεόδωρου Α΄ Παλαιολόγου που τον αναπαριστά ως ηγεμόνα και μοναχό.JPG
Device of the Palaiologos Dynasty.svg
дэспат Марэі Сцяг
1383 — 24 чэрвеня 1407
Папярэднік Дзімітрый I Кантакузін
Пераемнік Феадор II Палеалог
Нараджэнне 1355(1355)
Смерць 24 чэрвеня 1407(1407-06-24)
Род Палеалогі Палеалогі
Бацька Іаан V Палеалог
Маці Алена Кантакузін
Жонка Bartolomea Acciaiuoli[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць суверэн

ПаходжаннеПравіць

Феадор I Палеалог быў малодшым сынам візантыйскага імператара Іаана V Палеалога і яго жонкі Алены Кантакузіны. Яго дзедам па матчынай лініі быў былы імператар Іаан VI Кантакузін. Братамі Феадора былі імператары Андронік IV Палеалог і Мануіл II Палеалог.

БіяграфіяПравіць

У 1376 Феадор I Палеалог быў прызначаны дэспатам Фесалонікаў, але не паспеў прыняць уладу — ён быў арыштаваны і пасаджаны ў турму разам з бацькам і братам Мануілам сваім старэйшым братам Андронікам IV. Гэты палон доўжыўся на працягу ўсяго кіравання Андроніка, з 1376 па 1379 год. Але ў 1379 годзе, Андронік IV быў зрынуты, і Іаан V вярнуў сабе трон. Аднак, дэспатам Фесалонікаў быў прызначаны Мануіл, а Феадор стаў дэспатам Марэі (прызначэнне адбылося ў 1382 годзе).

Да таго моманту, калі Феадор прыбыў у Марэю, яе заняў сын Матфея Кантакузіна Дзімітрый I Кантакузін. У 1383 годзе Феадор разграміў яго і паспяхова завалодаў правінцыяй.

Неўзабаве малады дэспат пачаў весці войны за пашырэнне тэрыторыі Марэі. Яго паходы былі, мабыць, самым паспяховымі візантыйскімі ваеннымі аперацыямі з часоў Андроніка III Палеалога.

У 1388 годзе Феадору ўдалося заваяваць Аргас. Аднак, умяшалася Венецыянская рэспубліка, і ўзяла Аргас пад свой кантроль. Праблема вырашылася з падпісаннем ваеннага саюза паміж Візантыяй і Венецыяй у 1394 годзе.

Тым часам, асманскі султан Баязід I пачаў змагацца за кантроль над Балканамі, і Феадору прыйшлося абараняць Марэю ад магчымага ўварвання турак. У прыватнасці, была збудавана крапасная сцяна праз Карынфскі перашыек.

Неўзабаве Феадор I адбіў уварванне турак у Марэю і разграміў іх пад Карынфам (1395) і Афінамі (1396). Гэтыя перамогі прыцягнулі ўвагу Баязіда I, які пачаў лічыць Феадора I небяспечным праціўнікам. Баязід асабіста ўзначаліў новае ўварванне ў Марэю.

У адрозненне ад свайго старэйшага брата Мануіла II, Феадор не спрабаваў бегчы і працягваў змагацца да канца. Калі ён ужо не мог прадухіліць падзення Містры і Карынфа, Феадор I прапанаваў гэтыя гарады рыцарам-гаспітальерам Родаса[1]. Гэта забяспечыла працяг супраціўлення туркам нават тады, калі яны акупавалі ўсю Марэю.

Урэшце, гэта тактыка апынулася паспяховай. Хоць Баязід I абвясціў Пелапанес правінцыяй Асманскай імперыі, ён так і не змог цалкам усталяваць кантроль над ім, і вярнуўся ў сваю сталіцу Эдзірнэ. Феадор жа неўзабаве вярнуў сабе Марэю і большую частку сваіх былых заваяванняў. Гаспітальеры нават вярнулі яму Містру і Карынф у 1404 годзе, з прычыны таго, што ў іх больш не было сіл для ўтрымання гэтых гарадоў.

У 1400 годзе Баязід I аблажыў Канстанцінопаль. Мануілу II удалося бегчы з горада разам з большай часткай імператарскай сям'і. Ён адправіўся прасіць дапамогі ў Заходнюю Еўропу. Пры гэтым ён пакінуў сваю сям'ю пад абаронай Феадора I у Манемвасіі.

Незадоўга да смерці Фядор I Палеалог пастрыгся ў манахі пад імем Феадарыт, і памёр 24 чэрвеня 1407.

У Феадора I не было сыноў, і новым дэспатам Марэі стаў яго пляменнік, Феадор II Палеалог.

Сям'яПравіць

Жонкай Феадора II была Барталамея Акцыяёлі (1370—1397), дачка Нерыа I. Пра нашчадства гэтага шлюбу, калі яно наогул існавала, нічога не вядома.

Зноскі

  1. Raymond Joseph Loenertz, Byzantina et Franco-Graeca, Volume 1 p 234 et suivantes

ЛітаратураПравіць

  • Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991.
  • Joseph Freiherr von Hammer-Purgstall. Geschichte des Osmanischen Reiches
  • Edward Gibbon. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire
  • George Sphrantzes. The Fall of the Byzantine Empire