Французская Вест-Індыя

Французская Вест-Індыя, або Французскія Антыльскія астравы (фр.: Antilles françaises) — гістарычная назва астравоў Карыбскага мора, якія належаць Францыі.

Сучасныя ўладанні Францыі ў Карыбскім моры

У наш час астатнія пад кіраваннем Францыі тэрыторыі вылучаны ў два дэпартаменты (Гвадэлупа і Марцініка) і дзве заморскія супольнасці (Сен-Бартэльмі і Сен-Мартэн).

Антыльскія астравы Ле-Сент, Мары-Галант і Ла-Дэзірад знаходзяцца пад кіраваннем Гвадэлупы.

Гістарычна Францыя валодала і іншымі астравамі Карыбскага мора.

На тэрыторыях Французскай Вест-Індыі акрамя французскай распаўсюджаны і крэольскія мовы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць