Фрыдэрык Юзаф Машынскі

(1738—1817) маршалак вялікі каронны

Фрыдэрык Юзаф Машынскі (14 сакавіка 1738, Дрэздэн — 21 студзеня 1817, Кіеў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Абозны вялікі літоўскі (17711773), рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (17731781) , сакратар свецкі вялікі літоўскі (17811793) і маршалак вялікі каронны (17931795).

Фрыдэрык Юзаф Машынскі
Fryderyk Józef Moszyński
Герб «Налэнч»
Герб «Налэнч»
Вялікі каронны маршалак
1793 — 1795
Папярэднік Міхал Ежы Мнішак
Пераемнік пасада скасавана
4-ы Вялікі сакратар літоўскі
23 мая 1781 — 1793
Папярэднік Міхал Ежы Мнішак
Пераемнік Валерыян Тэнгаборскі
Вялікі рэферэндар літоўскі
24 красавіка 1773 — 23 мая 1781
Папярэднік Андрэй Агінскі
Пераемнік Вінцэнт Тышкевіч
18-ы Вялікі абозны літоўскі
8 студзеня 1771 — 27 красавіка 1773
Папярэднік Леанард Пацей
Пераемнік Аляксандр Скумін-Тышкевіч
Нараджэнне 14 сакавіка 1738(1738-03-14)[1][2]
Смерць 21 студзеня 1817(1817-01-21) (78 гадоў)
Месца пахавання
Род Машынскія[d]
Бацька Ян Канты Машынскі[d]
Маці Фрыдэрыка Александрына фон Козель[d]
Жонка Саламея ў Жышчэўскіх
Барбара з Рудзенскіх
Дзеці няма
Член у
Адукацыя
Дзейнасць статыстык
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з мазавецкага шляхецкага роду Машэнскіх герба «Налэнч». Малодшы сын вялікага кароннага падскарбія Яна Кантыя Машынскага (1690—1737) і Фрэдэрыкі Аўгусты фон Козель (1709—1784). Фрыдэрык Юзаф Машынскі нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, рос і выхоўваўся ў Саксоніі. Пачынаў службу ў саксонскай арміі, ва ўзросце 16 гадоў стаў палкоўнікам польскай арміі. Пазней стаў старостам вабольніцкім і навакорчынскім.

28 мая 1766 года Фрыдэрык Юзаф Машынскі ўвайшоў у склад Скарбовай Кароннай камісіі, у якой засядаў да 1778 года. Разам з падскарбіем надворным літоўскім Антоніем Тызенгаўзам кіраваў фінансавымі даходамі польскага караля Станіслава Аўгуста.

У 1767 годзе быў абраны паслом на Рэпнінскі сойм. У 1770 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава і прызначаны абозным вялікім літоўскім. У 1773 годзе атрымаў пасаду рэферэндара вялікага літоўскага. У 1771 годзе стаў кавалерам Ордэна Белага Арла.

У 1778 году Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў абраны паслом на сойм і ўвайшоў у склад дэпартамента казначэйства ў Пастаяннай Радзе. 27 мая 1781 года польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прызначыў свецкім сакратаром вялікім літоўскім. У 1787 годзе стаў кіраўніком велізарнымі маёнткамі святлейшага князя Рыгора Пацёмкіна-Таўрычаскага, фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны Вялікай, на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У 1788—1792 гадах — пасол на Чатырохгадовы сойм. Быў ініцыятарам правядзення першага перапісу на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1792 годзе далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і стаў кансулярам генеральнай кароннай канфедэрацыі. У 1793 годзе на Гарадзенскім сойме пасля добраахвотнай адстаўкі Міхала Ежы Мнішка Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў прызначаны апошнім маршалкам вялікім каронным. На гэтым сойме увайшоў у склад Гродзенскай канфедэрацыі, якая прызнала другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. У 1793 годзе ўвайшоў у склад новай Пастаяннай Рады, дзе ўзначаліў паліцыю і эканамічную камісію.

Зноскі

  1. Fryderyk Józef Moszyński // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Fryderyk Józef Jan Kanty Moszyński // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • Jarosław Gdański, Mariusz Machynia, Czesław Srzednicki, Kamil Stepan, Wojsko Koronne. Formacje Targowicy, szkolnictwo wojskowe. Varia, Uzupełnienia, Kraków 2003, . 67.
  • Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku spisy opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba, Kórnik 1994, s. 103.
  • Płata Woyska Y Chleb Zasłuzonych : To Iest Taryffy, Kwart, Hyberny, Pogłownego, Łanowego, Y inne przydatki dla wygody y ciekawości publiczney. Zebrane, y Do Druku Podane, 1771, s. 10.
  • Julian Bartoszewicz: Znakomici mężowie Polscy w XVIII w., t. II. Petersburg: B.M. Wolffa, 1856, s. 117—198.
  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 210—211.
  • KALENDARZ polityczny dla Królestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego na rok pański 1779. w Warszawie, Nakładem y drukiem Michała Groella Księgarza Nadwornego J.K.Mci., [b.n.s]
  • Kalendarzyk narodowy y obcy na rok … 1792. …, Warszawa 1791, s. 332.
  • Volumina Legum, t. IX, Kraków 1889, s. 54, 107—108.
  • Dariusz Rolnik, Szlachta koronna wobec konfederacji targowickiej (maj 1792 — styczeń 1793), Katowice 2000, s. 162.
  • Korrespondent Warszawski Donoszący Wiadomości Kraiowe y Zagraniczne. 1792, no 63, s. 579.