Фёдар Васільевіч Конышаў
Фёдар Васільевіч Конышаў (21 снежня 1932, в. Кацельна, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 13 студзеня 2007, Мінск, Беларусь) — беларускі празаік і публіцыст, журналіст.
Фёдар Васільевіч Конышаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 2007 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Жанр | ваенная тэматыка, сатыра і гумар |
Мова твораў | руская, беларуская |
Дэбют | кніга сатыры і гумару «Присмотрелись» |
Узнагароды |
Біяграфія і творчы шлях
правіцьНарадзіўся 21 снежня 1932 года ў адной з малых вёсак Полаччыны ў сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызаніў, быў сынам палку.
Працаваў на заводзе (1948—1951), у газетах Даўгаўпілса, Маладзечна, Мінска (1951—1960). Затым працаваў рэдактарам газеты «Орловский комсомолец», дырэктарам карціннай галерэі ў Арле (1960—1967). У 1957 годзе быў прыняты ў Саюз журналістаў СССР. У 1963 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Затым працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па Малдове (1967—1970). Працаваў уласным карэспандэнтам БЕЛТА і намеснікам галоўнага дырэктара праграм Беларускага тэлебачання (1970—1984), галоўным рэдактарам часопіса «Зрок» (1992—1993). Абіраўся членам Арлоўскага абкама КПСС. З’яўляўся пенсіянерам за асобыя заслугі. Быў інвалідам 1 групы па зроку.
Памёр 13 студзеня 2007 года ў Мінску.
Літаратурная дзейнасць
правіцьЯк пісьменнік дэбютаваў у газеце «Латгальская правда» (г. Даўгаўпілс). Выдаў тры кнігі — зборнік сатыры і гумару «Присмотрелись» і дзве аповесці «Тополя на курганах», «Чапаев: жизнь после смерти». Быў удзельнікам I (Устаноўчага) з’езда Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна». Пасля стварэння літсаюза некалькі гадоў узначальваў секцыю мастацкай прозы, быў складальнікам і рэдактарам першага калектыўнага зборніка прозы членаў літсаюза «Долгая-долгая ночь». У літаратурна-публіцыстычным часопісе «Западная Двина» быў апублікаваны яго ваенна-прыгодніцкі раман пра разведчыкаў часоў Вялікай айчыннай вайны «Ход конём». Урыўкі вялікай прозы публікаваліся ў газеце «Вестник культуры». Шэраг твораў аўтара па сённяшні дзень чакае сваёй публікацыі.
Бібліяграфія
правіць- «Присмотрелись». Юмористические рассказы. Орел, 1963
- «Тополя на кургане». Повесть. Минск, Юнацтва, 1988 ISBN 5-7880-0060-2
- «Долгая-долгая ночь». Коллективный сборник прозы (повесть). Полоцк, ПП «Наследие Ф. Скорины», 1997
- «Чапаев: жизнь после смерти». Повесть. Минск, 1997
- «Ход конём». Роман. Журнал «Западная Двина» № 3, 2004 (С. — 107—172), № 1(4), 2005 (С. — 50-132), № 2(5), 2005 (С. — 76-175)
- «Белорусский литературный союз „Полоцкая ветвь“: 1994—2009 годы». Литературная антология. Мн., Литературный свет, 2010 — С.220-225 ISBN 978-985-6943-08-2
СМІ пра аўтара
правіць- «Советская Белоруссия», газета, № 176, 17.07.2002. Н. Огнев. «Еще раз о лежачем камне», с. 5.
- «Общеписательская литературная газета», газета, № 7(20), 2011. «Не гнётся „Полоцкая ветвь“», с. 4.
Узнагароды
правіць- Заслужаны работнік культуры БССР,
- медалі і іншыя ўрадавыя ўзнагароды.
Спасылкі
правіць- Конышев, Федор Васильевич // Большая русская биографическая энциклопедия (электронное издание). — Версия 3.0. — М.: Бизнессофт, ИДДК, 2007.
- Официальный сайт Беллитсоюза «Полоцкая ветвь» на белорусском портале
- Белорусское товарищество инвалидов по зрению. Сайт
- Официальный сайт Беллитсоюза «Полоцкая ветвь» на российском портале
- Общеписательская литературная газета, № 7, 2011 г., С. — 4. ПДФ-версия
- Когда третий — не лишний. А. Стрельников. Resurs.by. Интернет-ресурс