Фёдар Любартавіч
Фёдар Любартавіч (ці Фёдар Дзмітрыевіч; 1351 — 1 чэрвеня 1431, Уладзімір-Валынскі) — вялікі князь валынскі (1383—1390), апошні кіраўнік рускай Ладамерыі (Валыні) і апошні галіцка-валынскі кіраўнік да поўнага заваявання земляў і іх раздзела. Сын Любарта (Дзмітрыя) Гедзімінавіча і Вольгі-Агафіі Растоўскай, прадстаўнік галіцка-валынскіх Гедзімінавічаў.
Фёдар Любартавіч | |||
| |||
---|---|---|---|
1383 — 1390 | |||
Папярэднік | Любарт Гедзімінавіч | ||
| |||
1394 — 1405 | |||
Папярэднік | Карыбут Альгердавіч | ||
| |||
1405 — 1431 | |||
| |||
1431 — 1431 | |||
Пераемнік | Свідрыгайла | ||
Нараджэнне | 1351 | ||
Смерць | 1 чэрвеня 1431 | ||
Дынастыя | Гедзімінавічы | ||
Бацька | Любарт Гедзімінавіч | ||
Маці | Вольга-Агафія, дачка князя Канстанціна Растоўскага | ||
Дзеці | Дзмітрый Сангушка |
БіяграфіяПравіць
Фёдар Любартавіч пачаў кіраваць пасля смерці бацькі. Аднак Галіцкае княства ўжо было падзелена, пасля заключэння Польшчай і Літвой Крэўскай уніі 1385 года, тады ж літоўскі Вялікі Князь Ягайла адабраў у Фёдара частку княства. Завяршальны этап вайны за спадчыну галіцкіх каралёў праходзіў у часы валадарання Фёдара Любартавіча. У выніку вайны з Польска-Літоўскай дзяржавай, якое ўзначальваў цяпер адзіны кіраўнік Ягайлам, Фёдар страціў Луцк у 1387 і Уладзімірскую зямлю ў 1390, перастаўшы быць Валынскім князем.
Вайну завяршыла падпісанае паміж Польшчай і Літвой Востраўскага пагаднення 1392 года. Паводле яго Польшча атрымала Галіцкае княства, Белз і Холм, а Літва — Уладзімір-Валынскі і Луцк.
Пасля сыходу з Валыні Фёдар стаў князем Ноўгарада-Северскага, адабранага Вітаўтам у Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (да 1405 года), а затым — у Жыдачаве.
Памёр 1 чэрвеня 1431 года ва Уладзіміры-Валынскім, які незадоўга да смерці здолеў адбіць у Літвы.