Фісцыя зорчатая (Physcia stellaris) — від лішайнікаў роду фісцыя (Physcia) сямейства фісцыевыя (Physciaceae).

Фісцыя зорчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Physcia stellaris (L.) Nyl., 1856


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  191106
NCBI  116821
EOL  1007421
MB  400818

Сінонімы правіць

  • Anaptychia stellaris (L.) A. Massal., 1853
  • Borrera stellaris (L.) Mudd, 1860
  • Dimelaena stellaris (L.) Norman, 1852
  • Dimelaena stellaris f. rosulata (Ach.) Trevis., 1868
  • Geissodea stellaris (L.) J. St.-Hil., 1805
  • Hagenia stellaris (L.) De Not., 1846
  • Imbricaria stellaris (L.) DC., 1805
  • Lichen stellaris L., 1753 basionym
  • Lobaria stellaris (L.) Hoffm., 1795
  • Parmelia aipolia var. rosulata (Ach.) Arnold, 1884
  • Parmelia rosulata (Ach.) Röhl., 1813
  • Parmelia stellaris (L.) Ach., 1803
  • Parmelia stellaris f. rosulata (Ach.) Hazsl., 1884
  • Parmelia stellaris var. rosulata Ach., 1810
  • Physcia aipolia var. stellaris (L.) Fürnr., 1839
  • Physcia retrogressa Stirt., 1876
  • Physcia stellaris f. rosulata (Ach.) Nyl., 1861
  • Physcia stellaris var. rosulata (Ach.) Hue, 1890
  • Squamaria stellaris (L.) Frege, 1812
  • Xanthoria stellaris (L.) Horw., 1912

Апісанне правіць

Слаявіна ліставатая, да 5 см у дыяметры, разеткападобная, шчыльна прылеглая да субстрату[1]. Лопасці да 2-3 (4) мм шырыні, радыяльна разбежныя[2]. На паверхні лопасцяў пры змочванні не бачныя белыя плямы (дзесяціразовая лупа)[3]. Верхняя паверхня слаявіны светла — шэрая, ніжняя — светлая са светлымі рызінамі[1]. Сарэдыі і ізідыі адсутнічаюць[2]. Асяродак белы. Апатэцыі шматлікія з тоўстым, ад ўзаемнага ціску вуглаватым слаявінавым краем, вар’іруюць у памерах, да 4 мм у дыяметры, звычайна каля 1,5 мм[1][2]. Дыск плоскі, карычнева-чорны, часам з налётам[1]. Парафізы простыя, уверсе булавападобна патоўшчаныя і карычневаафарбаваныя[4]. Сумкі булавападобныя, 60-62×19-24 мкм, з 8 спорамі[4]. Споры эліпсоідныя, аднабокія, двухклеткавыя, неперашнураваныя ў сярэдзіне, з сэрцападобнымі клеткавымі прасветамі, 13-20×6-8 мкм[2][4]. Пікнідыі больш-менш шматлікія; канідыі палачкападобныя 4-6×1 мм[2].

Фотабіёнт трэбуксія (Trebouxia)[5].

З’яўляецца гаспадаром для ліхенафільнага грыба Phoma physciicola[3].

Хімічны склад правіць

Прысутнічаць другасныя метабаліты у выглядзе атранарыну у каравым пласце[6][3].

Асяроддзе пражывання і распаўсюджанне правіць

На ствалах і галінах розных лісцевых парод дрэў (аддае перавагу асіне (Populus tremula)), вельмі рэдка на камяністых субстратах[2].

Сустракаецца ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі[4][6].

Зноскі

Літаратура правіць