Хасэ Рэнэ Ігіта Сапата (ісп.: José René Higuita Zapata; 27 жніўня 1966, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай (19871999). Выканаўца штрафных і пенальці ў клубах і зборнай. Вынаходнік «удару скарпіёна». Забіў за кар’еру 44 мячы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў).

Футбол
Рэнэ Ігіта
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Рэнэ Ігіта Сапата
Мянушка El Loco (вар'ят)
Нарадзіўся 27 жніўня 1966(1966-08-27)[1][2] (57 гадоў) ці 28 жніўня 1966(1966-08-28) (57 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Калумбіі Калумбія
Рост 172 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1985 Сцяг Калумбіі Мільянарыяс 16 (5)
1986—1992 Сцяг Калумбіі Атлетыка Насьяналь 112 (11)
1992—1993 Сцяг Іспаніі Рэал Вальядалід 38 (1)
1994—1997 Сцяг Калумбіі Атлетыка Насьяналь 69 (3)
1997—1998 Сцяг Мексікі Веракрус 30 (2)
1999—2000 Сцяг Калумбіі Індепенд'ентэ Медэльін 20 (4)
2000—2001 Сцяг Калумбіі Рэал Картахена 21 (2)
2001—2002 Сцяг Калумбіі Атлетыка Хуніёр 4 (0)
2002—2003 Сцяг Калумбіі Дэпартыва Перэйра 12 (0)
2004 Сцяг Эквадора Аўкас 35 (0)
2005 Сцяг Калумбіі Баха Каўка ? (?)
2007 Сцяг Венесуэлы Гуарас дэ Лара 35 (5)
2008 Сцяг Калумбіі Дэпартыва Рыянегра 10 (2)
2008—2009 Сцяг Калумбіі Дэпартыва Перэйра 12 (5)
1985—2009 Усяго 380 (41)
Нацыянальная зборная[* 2]
1987—1999 Сцяг Калумбіі Калумбія 68 (3)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Бронза Аргенціна 1987
Бронза Уругвай 1995
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняя біяграфія правіць

Рэнэ Ігіта нарадзіўся 27 жніўня 1966 года ў бедным квартале горада Медэльін. Свайго бацькі ён ніколі не бачыў, маці неўзабаве пасля нараджэння памерла, а маленькага Хасэ выхоўвала бабуля Ганна Феліс. Матэрыяльнае становішча было настолькі цяжкім, што будучы брамнік быў вымушаны займацца продажам гародніны, паперы і іншага, каб хоць як-небудзь звадзіць канцы з канцамі.

Талент брамніка выявіўся выпадкова. Звычайна Рэнэ гуляў у сваёй школьнай камандзе на месцы форварда. У дзень, калі на юных футбалістаў прыехаў паглядзець селекцыянер каманды «Індэпенд'ентэ» (Медэльін), Ігіта заняў месца ў варотах, замяніўшы траўміраванага галкіпера. Гульня Рэнэ ўразіла спецыяліста, і з таго самага дня ен перакваліфікаваўся ў вартавога брамы.

Кар’ера правіць

Прафесійную спартыўную кар’еру Ігіта пачаў у футбольным клубе «Атлетыка Насьяналь». Брамнік Рэнэ Ігіта праславіўся дзякуючы выкананню штрафных удараў і пенальці. На працягу сваёй футбольнай кар’еры ён забіў 44 галы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў), у 68 матчах за нацыянальную зборную Калумбіі забіў 8 мячоў. Найбольшую вядомасць Хасэ прынёс вынайдзены ім «удар скарпіёна», які ён прадэманстраваў у таварыскім матчы зборных Англіі і Калумбіі 6 верасня 1995 года на стадыёне Уэмблі. Пасля ўдару Джэймі Рэднарпа, мяч паляцеў у вароты. Удар быў не вельмі моцным, і мяч ляцеў брамніку ў рукі. Замест таго, каб спакойна забраць яго, Ігіта ў акрабатычным скачку адбіў яго пяткамі ног. У 2002 годзе брытанскі тэлевізійны канал 4 (Channel 4) правёў апытанне на тэму 100 вялікіх спартыўных дасягненняў. «Удар скарпіёна» ў ім заняў 94 месца.

На полі Ігіта вядомы сваім эксцэнтрычным стылем гульні, выхадамі за рамкі штрафной. Такія паводзіны неаднаразова падвяргалі каманду да рызыкі. Вядомы эпізод адбыўся ў 1990 годзе на чэмпіянаце свету ў Італіі ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Камеруна. У дадатковы час пры ліку 0:1 на карысць Камеруна Ігіта выйшаў за межы сваёй штрафной плошчы і паспрабаваў абвесці форварда афрыканцаў Ражэ Мілу. Міла адабраў мяч у брамніка і забіў гол у пустую браму, а Камерун у выніку перамог 2:1 і стаў першай у гісторыі афрыканскай камандай, якая выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. У выніку такіх паводзін на футбольным полі СМІ і фанаты празвалі яго «El Loco» (вар'ят).

Ігіта сябруе з Дыега Марадонай, гуляў у яго развітальным матчы 10 лістапада 2001 года на сустрэчы паміж зборнай Аргенціны і зборнай усіх зорак.

26 студзеня 2010 года адбыўся развітальны матч Рэнэ Ігіты ў яго родным горадзе Медэльін.

Дасягненні правіць

Асабістыя правіць

Камандныя правіць

Скандалы правіць

Ігіта меў дачыненне да серыі скандалаў падчас сваёй спартыўнай кар’еры. У 1991 годзе ён наведаў у турме Пабла Эскабара, якога лічаць хросным бацькам Медэльінскай картэлі наркамафіі.

4 чэрвеня 1993 года ён быў арыштаваны падчас перадачы выкупу для вызвалення выкрадзенай дачкі аднаго з сяброў Пабла Эскабара. Любое дачыненне да выкрадання людзей з мэтай выкупу забаронена заканадаўствам Калумбіі, і таму Ігіта быў прысуджаны да шасці месяцаў турмы. Гэты выпадак прымусіў яго прапусціць футбольны Кубак Амерыкі і чэмпіяната свету па футболе ў 1994годзе. «Я дзейнічаў, зыходзячы з гуманістычных меркаванняў», заявіў Ігіта, "калі б мне калі-небудзь неабходна было яшчэ раз дапамагчы вызваліць каго-небудзь, я б зрабіў гэта без ваганняў. Я футбаліст, і нічога не ведаў пра «кіднепінг»[3].

23 лістапада 2004 года, падчас выступу Ігіты ў нацыянальным чэмпіянаце Эквадора, допінг-кантроль даў станоўчы вынік на наяўнасць наркотыкаў у арганізме, і футбольная федэрацыя Эквадора адхіліла Хасэ Ігіту ад удзелу ў гульнях на 6 месяцаў.

Зноскі

Спасылкі правіць